Аляксандраўскі сквер, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандраўскі сквер
Belarus-Minsk-Boy Playing with Swan Sculpture-1.jpg
«Хлопчык з лебедзем» (фантан выключаны)
Месцазнаходжанне

Ленінскі раён

Метро

Купалаўская, Кастрычніцкая

Аляксандраўскі сквер (Цэнтральны сквер, народная назва - Панікоўка[1]) — сквер, размешчаны ў цэнтры Мінска. Прылягае да тэатра ім. Янкі Купалы. Размешчаны каля станцый метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Акружаны праспектам Незалежнасці, а таксама вуліцамі Карла Маркса, Энгельса і Чырвонаармейскай. Выходзіць на Кастрычніцкую плошчу, Рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны дом афіцэраў (ЦДА).

У цэнтры сквера знаходзіцца адзін з самых знакамітых фантанаў Мінска - «Хлопчык з лебедзем».

Сквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дельпаца. Сваю назву сквер атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 года да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля перасячэння вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Цікавая гісторыя будынка туалета, які з-за сваёй архітэктурнай непаўторнасці нельга не заўважыць у скверы. Яго пабудаваў адзін архітэктар на ўласныя сродкі. Існуе версія, што адзін з заможных паноў, неяк заказаў яму пабудаваць для сябе дом. Архітэктар выстроил яму дом, выдатна справіўшыся з заказам. Але пан адмовіўся яму плаціць за выкананую працу. У адплату архітэктар пабудаваў у цэнтры горада, у гэтым скверы, дакладную паменшаную копію дома таго пана, які яму адмовіўся заплаціць.

Змест

[правіць] Фотагалерэя

[правіць] Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Гарадскія легенды: чым палохаюць сябе мінчукі

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах