Аляксандр Іванавіч Герцэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Іванавіч Герцэн
Herzen ge.jpg
Дата нараджэння: 6.4.1812 (25.3) 
Дата смерці: 9 (21) студзеня 1870(1870-01-21) (57 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Аляксандр Іванавіч Герцэн на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч ГЕРЦЭН (псеўд. Іскандэр, руск.: Александр Иванович Герцен; 25 сакавіка (6 красавіка) 1812, Масква — 9 (21) студзеня 1870, Парыж) — рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф, рэвалюцыянер.

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1829-33). Духоўнае развіццё адбывалася пад уплывам дзекабрыстаў, рускай літаратуры, французскага асветніцтва і ўтапічнага сацыялізму. У 1834 за ўдзел у студэнцкім палітычным гуртку, які заснаваў разам з М. Агаровым, А. Герцэн арыштаваны і высланы ў Перм, потым у Вятку. У 1842 вярнуўся ў Маскву. У філасофскіх працах 1840-х г. (цыклы артыкулаў «Дылетантызм у навуцы», 1842-43, і «Пісьмы пра вывучэнне прыроды», 1845-46) матэрыялістычна вытлумачыў асновы гегелеўскай дыялектыкі. У літаратурнай творчасці А. Герцэн праходзіць эвалюцыю ад рамантызму ранніх аповесцей і драм да рэалізму ў рамане «Хто вінаваты?» (ч. 1-2, 1845-46), аповесцях «Доктар Крупаў» (1847) і «Сарока-зладзейка» (1848). 3 1847 у эміграцыі; еўрапейскі нацыянальна-вызвольны рух і рэвалюцыйныя ўзрушэнні адлюстраваліся ў яго творах мастацкай публіцыстыкі — цыклах артыкулаў «Пісьмы з Францыі і Італіі» (1847-52) і «3 таго берага» (1847-50). Пасля паражэння еўрапейскіх рэвалюцый 1848-49 распрацаваў тэорыю «рускага сацыялізму», стаў адным з пачынальнікаў народніцтва. У 1853 заснаваў у Лондане Вольную рускую друкарню, выдаваў альманах «Полярная звезда» (1855-68) і газ. «Колокол» (1857-67; разам з М. Агаровым). Літаратурная і грамадская дзейнасць А. Герцэна падрыхтавала з'яўленне «Былога і дум» (1852-68) — аднаго з лепшых твораў рускай мемуарнай літаратуры, у якім раскрыта цэлая эпоха духоўнага развіцця рускай інтэлігенцыі, а асабісты лёс пісьменніка ўключаны ў шырокі гістарычны кантэкст. У канцы жыцця А. Герцэн імкнуўся зразумець і прыняць навуковы сацыялізм.

А. Герцэн падтрымліваў нацыянальна-вызвольны рух у Польшчы, Беларусі і Літве, выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларусаў. Выданні Вольнай рускай друкарні распаўсюджваліся на Беларусі, а газета «Колокол» пісала пра бяспраўнае становішча беларускага сялянства, дэспатызм памешчыкаў, арміі і ўрадавай бюракратыі, вітала «Мужыцкую праўду» К. Каліноўскага. Народніцкія і рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі А. Герцэна паўплывалі на станаўленне светапогляду Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых беларускіх пісьменнікаў.[1]

Зноскі

  1. Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Собр. соч. Т. 1—30. М., 1954—66.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

У перакладзе на беларускую мову выдадзены «Былое і думы» (т. 1, ч. 1-2,1940), раман «Хто вінаваты?», аповесці «Сарока-зладзейка», «Доктар Крупаў» і інш. (у кн. «Мастацкія творы», 1941).