Аляксандр Іванавіч Кутайсаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Кутайсаў

Аляксандр Іванавіч Кутайсаў руск.: Александр Иванович Кутайсов; граф, 1784-7 верасня 1812) — рускі генерал-маёр.

Бацька - граф Іван Паўлавіч Кутайсаў (1759-1834), турак, узяты ў палон у Бендэрах і падораны Паўлу I.

Дзякуючы становішчу бацькі Кутайсаў у 10 гадоў быў запісаны ў гвардыю унтэр-афіцэрам, а ў 15 гадоў даслужыўся ўжо да гвардыі палкоўніка. У пачатку 1806 атрымаў чын генерал-маёра. У вайне 1806-1807 паказаў сябе адважным камандзірам коннай артылерыі. Упершыню быў у баі пры Галыміне, вызначыўся пры Эйлау і Фрыдландам.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў, адчуваючы недахоп адукацыі, Кутайсаў у 1810-11 узяў адпачынак і адправіўся ў Еўропу. Ён наведваў у Вене і Парыжы лекцыі па фартыфікацыі, артылерыі, матэматыцы. Склаў «Агульныя правілы для артылерыі ў палявой бітве».

У 1812 быў прызначаны начальнікам артылерыі 1-й арміі. Пры яе адступленні удзельнічаў ва ўсіх ар'ергардных манеўрах. Вызначыўся пры Астроўна і Смаленску. У Барадзінскай бітве быў забіты пры спробе адбіць батарэю Раеўскага. Цела Кутайсава не было знойдзена. Ваенныя гісторыкі лічаць несвоечасовую гібель начальніка артылерыі прычынай збояў у забеспячэнні батарэй боепрыпасамі.