Аляксандр Іванавіч Чарныш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Чарныш
Дата нараджэння 12 лютага 1917(1917-02-12) ці 15 мая 1917(1917-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1944(1944-06-29) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Аляксандр Іванавіч Чарныш (15 мая 1917, вёска Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 29 чэрвеня 1944, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1935 годзе. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Капітан, камандзір стралковай роты А. Чарныш вызначыўся 28-29 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1944 г. рота А. Чарныша, прарваўшыся ў тыл праціўніка, захапіла ўчастак шашы БабруйскМінск. Было адбіта 14 контратак, узятыя ў палон 80 гітлераўцаў. А. Чарныш загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Чарніца Бабруйскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі А. І. Чарнышу ў аграгарадку Бярозкі Докшыцкага раёна і горадзе Докшыцы[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 239.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]