Аляксандр Ігнатавіч Уласавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уласавец Аляксандр Ігнатавіч
Дата нараджэння 8 жніўня 1901(1901-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1945(1945-01-23) (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў чыгуначныя войскі
Гады службы 19221945
Званне
гвардыі
Палкоўнік
Палкоўнік
Камандаваў 224-ы гвардзейскі стралковы полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Аляксандр Ігнатавіч Уласаве́ц (26 ліпеня (8 жніўня) 190123 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (26.10.1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. І. Уласавец нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці). Падчас Грамадзянскай вайны ў 1918—1920 гг. у партызанах. Скончыў будаўнічы тэхнікум. У Чырванай Арміі з 1922 года, служыў у 7-м асобным чыгуначным батальёне[1]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую школу ваенных зносін. Служыў у Разані, на Далёкім Усходзе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Сталінградскім, Стэпавым, 2-м Украінскім франтах. З 14 красавіка па 14 снежня 1943 года камандзір 224-га гвардзейскага стралковага палка (72-я гвардзейская стралковая дывізія, 7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт)[2]. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў верасні 1943 года ў баях на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці (Украіна) пры фарсіраванні ракі Днепр у раёне сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна. У 1944—1945 гг. А. І. Уласавец начальнік штаба 5-й чыгуначнай брыгады. Удзельнічаў у Люблінска-Брэсцкай наступальнай аперацыі, вызваленні Брэста.

Загінуў на тэрыторыі Польшчы пры аглядзе чыгуначнага моста праз раку Нер (прыток Варты) 23 студзеня 1945 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў парку імя 1 Мая ў Брэсце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Лапацічы Слуцкага раёна устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названа адна з вуліц Слуцка.

Зноскі

  1. Герои Советского Союза Архівавана 13 мая 2015. (руск.) // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама
  2. Аляксандр Ігнатавіч Уласавец на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 218. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]