Аляксандр Адольфавіч Пальмбах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Адольфавіч Пальмбах
Дата нараджэння 11 верасня 1897(1897-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1963(1963-10-20) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера цюркалогія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксандр Адольфавіч Пальмбах(10 верасня 1897, Дрыса, Віцебская губерня22 кастрычніка 1963) — вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы[1]. Выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскам педагагічным інстытуце і інш.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, меў трох сыноў: Спартак Пальмбах (1923—1943), Гранік Пальмбах (1925—1996). Тэмір Пальмбах (нар. 1931)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Тыве ў гонар А. А. Пальмбаха названа адна з вуліц горада Кызыла.

Зноскі

  1. а б Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]