Аляксандр Акінчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Акінчыц
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 студзеня 1839(1839-01-28)[1] ці 9 лютага 1839(1839-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1886(1886-03-18)[1] (47 гадоў) ці 19 сакавіка 1886(1886-03-19) (47 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Юзаф Тэадор Акінчыц
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, урач
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Акінчыц (9 лютага 1839, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках 28.8.1839, Гродна) — 20 красавіка 1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1856—1861 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 годзе распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863—1864 гадоў. Асуджаны да 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі.

Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 года, разам з З. Мінейкам, даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 года паспяхова здаў экзамен на ступень доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі церпячым людзям. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія доўгі час захоўваліся ў архіве сям'і, а пасля былі апублікаваны на французскай мове[2].

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Аляксандр Акінчыц — паўстанцкі лекар Архівавана 4 сакавіка 2016. — pruzhany.net (Праверана 27 студзеня 2014)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]