Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі
Dabravolski.jpg
Дата нараджэння: 23 лістапада 1958

Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі — беларускі палітык.

Сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 лістапада 1958 г. у вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 г. скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 г. — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Працаваў інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (1982—1990).

У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991).

На Першым З'ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам.

У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб'яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. 1991—1995 — старшыня АДПБ.

У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД.

У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання.

У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнай Рады ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі.

З 1995 г. па 2006 г. — намеснік Старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб'яднанай Грамадзянскай партыі.

З 2008—дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 г. адбылося аб'яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам Старшыні АГП. У гэтым жа годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ.

У 2001 г. падчас прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыўма Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.

З 2007 — старшыня Праўлення, з 2008 — Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Жанаты. Жонка — настаўніца, сын і дачка — студэнты.

Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы.

Пра яго[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Крытэры эфектыўнасці эканамічнага заканадаўства. // Адкрытае грамадства, 1998, № 2 (6), Мінск;
  • Выбары: сапраўдныя, вольныя і справядлівыя. Мінск, 1999. (У суаўтарстве).
  • Прававыя бар'еры супраць развіцця прадпрымальніцтва. // Бюлетэнь Клуба эканамістаў. № 4. Мінск, 2000.
  • Выбары: Прававыя асновы, выбарчыя тэхналогіі. Мінск, 2000. (У суаўтарстве).
  • Палітычныя партыі. Беларусь і сучасны свет. Мінск, 2002. (У суаўтарстве). Мінск, 2005 (Другое выданне).
  • Стратэгія выбарчай кампаніі. Мінск, 2004.
  • Артыкулы і беларускай і замежнай прэсе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]