Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Мрынскі
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Мрынскі
Нарадзіўся 9 жніўня 1990(1990-08-09)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2010   Беларусь Бяроза-2010 4 (0)
2011—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (1)
2013 Беларусь Віцебск 9 (1)
2014—2015 Славакія Лакаматыва (Кошыцы) 8 (0)
2015 Беларусь Узда 20 (21)
2016—2017 Беларусь Хваля (Пінск) 37 (20)
2018—2019 Беларусь Узда 32 (26)
2019 Беларусь Асіповічы 3 (0)
2021—2022 Беларусь Колас (Чэрвень) 16 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксандр Мрынскі (нар. 9 жніўня 1990, Хвойнікі, Чэрвеньскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за мінскі РДВАР, моладзевую каманду і дубль мінскага «Дынама», гуляў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», дзе ў асноўным выходзіў на замены. У сакавіку 2013 года стаў іграком «Віцебска», але ў жніўні 2013 года пакінуў клуб.

З лета 2014 года выступаў за клуб славацкай Другой лігі «Лакаматыва». У красавіку 2015 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад другалігавай «Беліты-Вітэкс» (пазней змяніла назву на «Узда»). У сезоне 2015 забіў за «Узду» 21 гол і дапамог клубу выйсці ў Першую лігу.

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[3]. Дапамог пінскаму клубу перамагчы ў Другой лізе, а сам з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2017 гуляў за «Хвалю» ў Першай лізе, а ў сезоне 2018 вярнуўся ва «Узду».

У жніўні 2019 года стаў іграком «Асіповічаў»[4], дзе да канца сезона 2019 згуляў у трох матчах, пасля чаго пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года далучыўся да чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе, дзе гуляў да канца 2022 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Дынама Беларусь 2 0
2006 дубль Дынама Беларусь 12 0
2007 Д1 Дынама Беларусь 3 0
2008 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2009 дубль Дынама Беларусь 15 0
2010 Д3 Бяроза-2010 Беларусь 4 0
2011 (2) Д1 Белшына Беларусь 5 0
2012 Д1 Белшына Беларусь 5 1
2013 (1) Д2 Віцебск Беларусь 9 1
2015 Д3 Узда Беларусь 20 21
2016 Д3 Хваля Беларусь 16 15
2017 Д2 Хваля Беларусь 21 5
2018 Д3 Узда Беларусь 22 22
2019 (1) Д3 Узда Беларусь 10 4
2019 (2) Д3 Асіповічы Беларусь 3 0
2021 Д3 Колас Беларусь 10 20
2022 Д3 Колас Беларусь 6 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Mrinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_mrinsky/
  3. "Волна" подписала Казарина и Мринского (руск.). football.by (5 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  4. Мринский сменил "Узду" на "Осиповичи" (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.