Аляксандр Аляксеевіч Свярчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Свярчынскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксеевіч Свярчынскі
Нарадзіўся 16 верасня 1991(1991-09-16)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Беларусь Мінск 94 (0)
2008   Беларусь Мінск-2 24 (0)
2016 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 12 (0)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2017 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 11 (0)
2018 Беларусь Мінск 13 (1)
2018 Арменія Гандзасар (Капан) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Свярчынскі (нар. 16 верасня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2» і дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўны склад каманды. У сезоне 2013 замацаваўся ў асноўным складзе ў якасці правага абаронцы, чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Раманам Бегуновым.

У пачатку сезону 2014 выхадзіў на замену, але неўзабаве Раман Бегуноў быў пераведзены ў цэнтр, і Свярчынскі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2].

У лютым 2016 года пакінуў «Мінск» і стаў іграком славацкага клуба «Земплін»[3]. Па заканчэнні сезону 2015/16 вярнуўся ў Беларусь і стаў трэніравацца з мінскім «Дынама», з якім 12 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт[4]. Спачатку гуляў у стартавым складзе мінчан, але ў верасні страціў месца ў аснове. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[5].

У сакавіку 2017 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[6]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але ў чэрвені 2017 года пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве зноў папоўніў склад «Земпліна»[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе славацкага клуба, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года пакінуў «Земплін»[9].

У лютым 2018 года вярнуўся ў «Мінск»[10], аднак у ліпені таго ж года па ўзаемнай згодзе пакінуў клуб[11] і неўзабаве перайшоў у армянскі «Гандзасар»[12]. Ужо ў верасні 2018 года пасля канфлікту з кіраўніцтвам пакінуў армянскую каманду[13].

У пачатку 2019 года, завяршыўшы кар’еру, заснаваў у Літве IT-кампанію «Alex Sverch Football Promotion Group MB», якая займаецца распрацоўкай дадаткаў у індустрыі спорту. У верасні 2020 года анансаваў стварэнне асацыяцыі футбалістаў для юрыдычнай абароны, медыцынскай падтрымкі і перападрыхтоўкі пасля завяршэння кар’еры[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2 Беларусь 24 0
2009 дубль Мінск Беларусь 18 0
2010 дубль Мінск Беларусь 16 0
2011 Д1 Мінск Беларусь 3 0
2012 Д1 Мінск Беларусь 11 0
2013 Д1 Мінск Беларусь 24 0
2014 Д1 Мінск Беларусь 31 0
2015 Д1 Мінск Беларусь 25 0
2015/16 (2) Д1 Земплін Славакія 12 0
2016 (2) Д1 Дынама Беларусь 5 0
2017 (1) Д1 Іслач Беларусь 10 0
2017/18 (1) Д1 Земплін Славакія 11 0
2018 (1) Д1 Мінск Беларусь 13 1
2018/19 (1) Д1 Гандзасар Арменія 6 0

Зноскі