Аляксандр Анатолевіч Данілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Данілаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Данілаў
Нарадзіўся 10 верасня 1980(1980-09-10)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2004 Сцяг Беларусі Гомель 68 (4)
1998—2000   Сцяг Беларусі Гомель-2 50 (4)
2001   Сцяг Беларусі ЗЛіН (Гомель) 27 (2)
2005—2007 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 83 (3)
2008—2009 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 9 (0)
2009—2011 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 31 (0)
2011 Сцяг Беларусі Гомель 6 (0)
2012—2013 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 48 (2)
2015 Сцяг Беларусі Гомель 24 (0)
2017 Сцяг Латвіі Бабітэ 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2019.

Аляксандр Данілаў (нар. 10 верасня 1980, Гомель) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Гуляў таксама часам у якасці паўабаронцы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за «Гомель», а ў 2005 годзе перайшоў у харкаўскі «Металіст», пазней гуляў за ўкраінскія «Металург» і «Арсенал». Увосень 2011 года вярнуўся ў Гомель, а ў сакавіку наступнага года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама».

У мінскім клубе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе. Часам гуляў як левы абаронца, але часцей выкарыстоўваўся на фланзе паўабаронцы. У маі 2013 года атрымаў траўму, вярнуўся ў асноўны склад у ліпені 2013 года. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб па заканчэнні кантракта[3].

У 2014 годзе заставаўся без клуба, жыў разам з сям’ёй у Кіеве. У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у «Гомель», і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У «Гомелі» стаў адным з лідараў каманды, выступаў на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезону 2015 «Гомель» пакінуў Вышэйшую лігу, і Данілаў прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5].

У пачатку 2017 года аднавіў кар’еру ў складзе латвійскага клуба «Бабітэ»[6]. Аднак, улетку «Бабітэ» быў выключаны з чэмпіянату.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]