Аляксандр Ануфрыевіч Кавалеўскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аляксандр Ануфрыевіч КАВАЛЕЎСКІ (руск.: Александр Онуфриевич Ковалевский; 1840—1901) — рускі біёлаг і эмбрыёлаг. Брат палеантолага-эвалюцыяніста Уладзіміра Кавалеўскага.
[правіць] Біяграфія
Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Атрымаў ступень магістра за дысертацыю «Гісторыя развіцця ланцэтніка — Amphioxus lanceolatus», ступень доктара за дысертацыю «Пра развіццё Phoronis». Быў паслядоўна прафесарам заалогіі ў Казанскім, Кіеўскім і Наварасійскам універсітэтах. У 1870—1873 гадах здзейсніў паездку з навуковымі мэтамі на Чырвонае мора і ў Алжыр. У 1890 годзе абраны ардынарным акадэмікам Імператарскай Акадэміі Навук. З 1892 па 1901 год — дырэктар Севастопальскай біястанцыі.
[правіць] Літаратура
- Ковалевский А.О. Избранные работы. — М.: Изд-во АН СССР, 1951.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
