Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка
Імя пры нараджэнні Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка
Дата нараджэння 20 мая 1962(1962-05-20)
Месца нараджэння Ваўкавыск, Гродзенская вобласць, БССР
Дата смерці 3 лістапада 2007(2007-11-03) (45 гадоў)
Месца смерці Уладзімірская вобласць, Расія
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кар’ера 19872007
Узнагароды
Prize of the Federal Security Service of Russia
IMDb ID 1747486
(сайт памяці)

Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (20 мая 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімірская вобласць) — расійскі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Дзядзюшка нарадзіўся 20 мая 1962 года ў горадзе Ваўкавыск Гродзенскай вобласці БССР.

У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, дэкламаваў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасля школы не атрымалася: год працаваў аўтаслесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флоце (на кабелеўкладчыку «Данецк»). Пасля службы год працаваў цэхавым фізкультурным арганізатарам на заводзе ЗІЛ. Наступным летам паступіў у Горкаўскае тэатральнае вучылішча, якую скончыў праз 3,5 гады. Паўгода працаваў у тэатры Мінска, затым шэсць сезонаў ва Уладзімірскім драматычным тэатры (больш паловы роляў — галоўныя).

Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў ваеннай камедыі «ДМБ». Першая сур'ёзная роля — у «Дырэкторыі смерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў серыяле Ігара Талпы «Аператыўны псеўданім». Пазней здымаўся ў вострасюжэтных тэлесерыялах.

Загінуў 3 лістапада 2007 года ў аўтакатастрофе разам з сям'ёй (жонкай і сынам). Аляксандр Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.

Аляксандр Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках ў Маскве разам з жонкай Святланай Чарнышковай і сынам Дзмітрыем Дзядзюшка.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 — Злодзей
  • 1999 — тэлесерыял Дасье дэтэктыва Дуброўскага «Кошт галавы»,
  • 1999 — тэлесерыял Дырэкторыя смерці «Ход ферзем»,
  • 1999 — Сямейныя таямніцы
  • 2000 — ДМБ
  • 2000-2004 — тэлесерыял Марш Турэцкага «Небяспечна для жыцця», прымаў удзел ва ўсіх сезонах
  • 2003 — Чорны мяч
  • 2001 — Лялька
  • 2003 — тэлесерыял Дружная сямейка
  • 2003 — Таямніца галубай даліны
  • 2003 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім
  • 2003 — тэлесерыял Спецназ
  • 2004 — тэлесерыял Сармат
  • 2005 — Каманда чэмпіёнаў
  • 2005 — Хлопцы з сталі
  • 2005 — Замах (серыял?)
  • 2005 — тэлесерыял Аператыўны псеўданім-2
  • 2005 — Расійскі бізнес 21 стагоддзя
  • 2006 — Афіцэры
  • 2006 — Псеўданім «Албанец»
  • 2007 — Я шпік
  • 2007 — Тарас Бульба
  • 2007 — Вячэрняя казка
  • 2007 — Калі ты мяне чуеш
  • 2008 — Псеўданім «Албанец»-2

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акцёрская праца» (пасмяротна) за фільмы «Псеўданім „Албанец“», «Сармат», «Аператыўны псеўданім».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]