Аляксандр Віктаравіч Янчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Янчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Янчанка
Нарадзіўся 14 лютага 1995(1995-02-14)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Пасада трэнер па фізпадрыхтоўцы
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Гомель 72 (5)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2019—2020 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 34 (9)
2021—2023 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 51 (16)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 23 (3)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[3]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цеслюком па чарзе выходзілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона.

Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[4], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезоне 2022 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[7]. У сезоне 2023 з 9 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2024 года стала вядома, што Янчанка застанецца ў «Лакаматыве» яшчэ на сезон[8], аднак хутка завяршыў кар’еру і стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў клубе[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Гомель Беларусь 16 4
2013 Д1 Гомель Беларусь 16 1
2014 Д1 Гомель Беларусь 19 0
2015 Д1 Гомель Беларусь 16 1
2016 Д2 Гомель Беларусь 15 3
2017 (1) дубль Гомель Беларусь 3 1
2017 (2) Д2 Граніт Беларусь 0 0
2018 Д1 Гомель Беларусь 6 0
2019 Д2 Нафтан Беларусь 15 4
2020 Д2 Нафтан Беларусь 19 5
2021 Д2 Лакаматыў Беларусь 21 2
2022 Д2 Лакаматыў Беларусь 11 5
2023 Д2 Лакаматыў Беларусь 19 9

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Yanchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_janchenko/
  3. Футбол. Александр Янченко продлил на два года контракт с "Гомелем" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. "Гомель" продлил контракт с Янченко и отдал в аренду в "Гранит" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  6. "Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами (руск.). football.by (27 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  7. "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Гомельский "Локомотив" продлил контракт с результативным нападающим (руск.). football.by (18 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  9. Александр Янченко, завершивший карьеру в "Локомотиве", остался работать в клубе (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.