Аляксандр Гасеўскі
| Аляксандр Гасеўскі Aleksander Gosiewski |
|
| Партрэт невядомага аўтара, XVIII стагоддзе | |
| Дата смерці: | 1639 |
|---|---|
Аляксандр ГАСЕЎСКІ (каля 1575 — 1639) — рэгент вялікалітоўскай дзяржаўнай канцылярыі пры Л. Сапегу, рэферындарый літоўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода смаленскі, староста маркаўскі, пуньскі, купіскі.
У 1599 і 1600 пасол у Маскву. У 1600 атрымаў памежнае Веліжскае староства. У 1606 пасол да Ілжэдзмітрыя I, схоплены падчас звяржэння апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608 г. Разам з Л. Сапегам быў натхніцелем інтэрвенцыі ў Маскву, удзельнік аблогі Смаленска ў 1610 г. У 1611—1613 разам з войскам Рэчы Паспалітай зноў быў у Маскве. У 1617—1618 удзельнічаў у другім паходзе каралевіча Уладзіслава на Маскву, у 1621—1622 у вайне са шведамі за Інфлянты.
Заснаваў езуіцкія калегіумы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Бярэсці. Ад шлюбу з Евай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу пра ваенных дзеячаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |