Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Георгіевіч Аніхоўскі
Дата нараджэння 29 мая 1897(1897-05-29) (126 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксандр Георгіевіч (Алесь Юр’еў[1]) Аніхо́ўскі (29 мая 1897, в. Старыца, Слуцкі павет — пасля 1956) — педагог, дацэнт.

Скончыў Слуцкія настаўніцкія курсы беларусазнаўства (1920). Член беларускага культурна-асветнага гуртка «Зарніца»[1]. У 19151924 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны факультэт БДУ. У 19271930 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобласці. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жніўні 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКУС; сасланы на 5 гадоў у Іванава. Зноў арыштаваны 31 ліпеня 1943. Ваенным трыбуналам войск НКУС па Іванаўскай вобласці[2] 14 кастрычніка 1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першай справе (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957, па другой справе — 15 кастрычніка 1956, а таксама Пракуратурай Іванаўскай вобласці 27 лютага 2007[2].

Зноскі

  1. а б Гесь, А. Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гадоў / Аляксандра Гесь // Спадчына. — 2001. — № 3. — С. 3—49. — С. 44. — ISSN 0236-1019.
  2. а б Прокуратура Ивановской области восстанавливает справедливость.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2019. Праверана 2 сакавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]