Аляксандр Глеб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Аляксандр Глеб
Hleb At Underhill Stadium.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Паўлавіч Глеб
Нарадзіўся 1 мая 1981 г.
Мінск
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1987-1998 Сцяг Беларусі Дынама Мінск
1998-1999 Сцяг Беларусі БАТЭ
Клубная кар'ера*
1999-2000 Сцяг Беларусі БАТЭ 25 (4)
2000-2005 Сцяг Германіі Штутгарт 160 (13)
2005-2008 Сцяг Англіі Арсенал 89 (7)
2008-2009 Сцяг Іспаніі Барселона 19 (0)
2009-2010 Сцяг Германіі Штутгарт 27 (0)
2010-2011 Сцяг Англіі Бірмінгем 19 (1)
2011-2012 Сцяг Германіі Вольфсбург 4 (1)
2012- Сцяг Расіі Крылы Саветаў
Нацыянальная зборная**
2001- Сцяг Беларусі Беларусь 54 (7)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах.

Аляксандр Паўлавіч Глеб (1 мая 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Адзін з самых паспяховых футболістаў у гісторыі Беларусі.

Змест

[правіць] Клубная Кар'ера

Глеб пачаў займацца футболам у школе мінскага «Дынама». У 17 год падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. У 1999 годзе ў складзе каманды стаў чэмпіёнам Беларусі.

[правіць] Штутгарт

Адзначаны скаўтамі ў 2000 годзе Аляксандр перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі — Штутгарт. За футбаліста "БАТЭ" атрымаў прыкладна 150,000 еўра. Дэбютаваў у Бундэслізе 5 верасння 2000 году ў гасцявым матчы супраць Кайзерслатэрна, Глеб выйшаў на замену на апошнія 20 хвілін. Правёўшы толькі 6 матчаў у свой першы сезон у Германіі, на другі год Глеб стаў стабільным гульцом асновы.

У сезоне 2002-2003 "Штутгарт" заняў другое месца ў чэмпіянаце Германіі і выйшаў Лігу Чэмпіёнаў. Пасля таго як галоўны трэнер Фелікс Магат пакінуў клуб, вынікі Штутгарта пагоршыліся. Нягледзячы на гэта, у сезоне 2004-2005 Глеб стаў адным з першых па колькасці галевых перадач у Бундэслізе.

[правіць] Арсенал

У чэрвені 2005 Глеб далучыўся да складу лонданскага "Арсеналу". За яго пераход Штутгарт атрымаў каля 15 мільёнаў еўра. Арсэн Венгер выкарыстоўваў Глеба на многіх пазіцыях, у першую чаргу як правага вінгера. Дэбют у складзе Арсенала адбыўся ў жніні 2005 у матчы супраць "Чэлсі". У студзені 2006 Аляксандр замацаваўся ў аснове клубу і забіў свой першы гол у вароты "Мідлсбро". У маі Глеб стаў першым і на дадзены момант адзіным беларускім футбалістам, які прымаў удзел у фінале Лігі Чэмпіёнаў. За сезон Глеб згуляў 40 матчаў.

У сезоне 2006-2007 глеб правеў 48 матчаў у складзе "Арсенала". На наступны сезон Аляксандр з-за шэрагу траўм у камандзе ў поўнай меры змог праявіць свой універсалізм.

[правіць] Барселона

16 ліпеня 2008 года Глеб перайшоў у іспанскую "Барселону". Кошт трансферу склаў 15 мільёнаў еўра. Нягледзячы на тытулы, якія Аляксандр выйграў у складзе каманды (Чэмпіянат і Кубак Іспаніі, Ліга Чэмпіёнаў), Глеб вырашыў пакінуць каманду з-за адсутнасці гульнявой практыкі.

[правіць] Штутгарт

У ліпені 2009 Барселона аддала Глеба ў арэнду на адзін год ў яго мінулую каманду, "Штутгарт". Аляксандр правеў свой не лепшы сезон, не забіўшы ніводнага мяча ў чэмпіянаце Германіі.

[правіць] Бірмінгем

Вярнуўшыся са "Штутгарта" ў Барселону Глеб апынуўся ў чарговай арэндзе. На гэты раз у англійскім "Бірмінгеме". Аднак брытанская манера гульні, якую дэманстравала каманда, не падыходзіла Глебу. Клуб выйграў Кубак англійскай лігі, але выляцеў з прэм'ер-лігі.

[правіць] Вольфсбург

У пачатку сезона 2011/12 перайшоў у арэнду у "Вольфсбург", дзе далучыўся да свайго былога трэнера Фелікса Магата. Яшчэ ў канцы мінулага сезона футбаліст атрымаў траўму, пасля якой доўга аднаўляўся. Глеб спадзяваўся, што трэнерскі талент Магата дапаможа яму зноў выйсці на пік формы. Футбаліст паспеў правесці за клуб 4 матчы і забіў 1 гол, пасля чаго адносіны Глеба з "Вольфсбург" нечакана былі разарваныя.

[правіць] Крылы Саветаў

У студзені 2012 года датэрмінова разарваў кантракт з "Барселонай", што дзейнічаў да чэрвеня гэтага года. У лютым падпісаў кантракт да канца сезона з самарскім клубам "Крылы Саветаў".

[правіць] Сям'я і прыватнае жыцце

Аляксандр жанаты на былой вакалістцы гурта «Топлесс», Настассі Касенковай. Брат Вячаслаў таксама футабаліст.

[правіць] Тытулы

БАТЭ Барысаў

  • Чэмпіён Беларусі: 1999

Барселона

Бірмінгем

  • Пераможца кубку англійскай Прэм'ер-лігі (2011)

Індывідуальныя

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах