Аляксандр Грубэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Грубэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 (31) жніўня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1980(1980-10-04) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, экслібрысіст
Вучоба
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Алякса́ндр Васі́льевіч (Вільге́льмавіч) Гру́бэ (19 (31) жніўня 1894, в. Грыгор’еўка  (руск.), цяпер Башкартастан — 4 кастрычніка 1980, Масква) — беларускі і расійскі скульптар. Народны мастак Беларускай ССР (1944), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Грыгор’еўка (цяпер вёска Бажэнаў  (руск.), Башкартастан). У 1905—1913 гадах быў вольным слухачом у Пензенскім мастацкім вучылішчы. У 1914—1916 гадах займаўся ў Петраградскім універсітэце. Наведваў заняткі ў скульптурным класе Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, карыстаўся парадамі Івана Шадра ў Маскве.

У 1918—1922 гадах выкладаў у школе ў Краснаполлі Магілёўскай губерні, стаў заснавальнікам аматарскага тэатра ў Краснаполлі (разам з Васілём і Андрэем Шашалевічамі). З 1924 года жыў і працаваў у Менску. Удзельнік мастацкіх выставак з 1925 года. У 1927—1929 гадах быў адным з арганізатараў і старшынёй Усебеларускага аб’яднання мастакоў, у 1929—1932 гадах — членам РАМБа. Член Саюза мастакоў БССР (1940).

З 1941 года — у Маскве. Старшыня Саюза мастакоў БССР (1942—1944).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Лірнік», 1925

Працаваў у вобласці станковай сюжэтнай кампазіцыі, рэльефу і манументальнай пластыкі. Зведаў уплыў беларускай народнай драўлянай скульптуры. Творы Грубэ яркія і самабытныя, адрозніваюцца арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыйнасцю, глыбокім пранікненнем у народныя традыцыі з вельмі паважлівым вывучэннем дасягненняў сучаснай скульптуры. Грубэ пакінуў значны след у гісторыі беларускай скульптуры 1920—1930-х гадах[1].

Творы: «Лірнік» (1925 г., не захаваўся), «Кастусь Каліноўскі» (1926), «Раб» (1927, дрэва, 130х66х89 см), «Тачачнік»[2] (1928), «Чырвонаармеец» (1929), «Праца» (1929), «Трактарыстка» (1935), «Беларус» (1940, не захаваўся), «Танкіст» (1943) — усе з дрэва; помнік Уладзіміру Леніну для Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі (1925, Менск), «Максім Багдановіч» (гіпс, 1927), «Рукі прэч ад СССР» (рэльеф, 1931), «Пяцігодку за чатыры гады» (рэльеф, 1931), «У дні Кастрычніка» (рэльеф, 1931), помнік Феліксу Дзяржынскаму (бетон, 1932, Койданава, Менскай вобласці, не захаваўся), помнік Уладзіміру Леніну (бетон, 1935, Барысаў, Менскай вобласці, не захаваўся), партрэт Льва Даватара (гіпс, 1942), партрэт і праект помніка Канстанціну Заслонаву (гіпс, 1946—1947), помнік Валяр’яну Куйбышаву ў Какчатаве (бронза, 1948), «Сталявары» (гіпс, 1957), «Будаўнік», «Жаночы партрэт» (1954), «Рыхард Зоргэ» (1959), «Плач» (1960), «У. Ленін на трыбуне» (1960), «Доменшчыкі» (1961), «Майстар Зайцаў» (1970) і інш[1].

Стварыў серыю графічных лістоў (1965—1975), кардон, сангіна[1]. Выканаў адзін кніжны знак (1927, туш, пяро).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ГРУБЭ, Алякса́ндр Васі́левіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 135. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Гру́бэ Аляксандр Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 251. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]