Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Дзегцяроў)
Футбол
Аляксандр Дзегцяроў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Дзегцяроў
Нарадзіўся 20 сакавіка 1986(1986-03-20)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 4 (0)
2004 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2005 Расія Тарпеда (Масква) 0 (0)
2005 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 12 (4)
2006—2010 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 105 (15)
2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2011—2012 Беларусь Віцебск 26 (13)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 17 (0)
2014 Беларусь Віцебск 13 (2)
2015 Беларусь Смаргонь 23 (1)
2016—2018 Беларусь Слонім-2017 58 (6)
2018 Беларусь Орша 12 (1)
2019 Беларусь Баранавічы 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 18 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 кастрычніка 2014

Аляксандр Дзегцяроў (нар. 20 сакавіка 1986, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнерамі былі Асташэнка і Новікаў. У маладосці трапіў у маскоўскія «Лакаматыў» і «Тарпеда», але пазней вярнуўся ў Беларусь. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе з віцебскага «Лакаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бельгійскі «Гент» з лікам 2:1, Аляксандр адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандр забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.

У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» і адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэнне Аляксандр лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў іграка галоўны трэнер бабруйскага клуба Аляксандр Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, аднак пасля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандр быў пераведзены ў запас, з якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганні на трэніроўках клуба.

У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебска», дзе адразу стаў другім лепшым іграком каманды, саступіўшы першы радок свайму партнёру па атацы Ігару Слесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клубу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, то бок каманда заняла перадапошняе месца і ў матчах плэй-оф была слабейшай за мінскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клуб быў паніжаны да Першай лігі. На наступны сезон ігрок падоўжыў кантракт з віцебскім клубам.

У лютым 2013 года Дзегцяроў зноўку стаў іграком наваполацкага клуба, пасля таго як каманду ўзначаліў расійскі спецыяліст Павел Кучараў[2]. З-за выкарыстання «Нафтанам» схемы ў трох нападнікаў стаў гуляць на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. У перадсезонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх камандаў, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата».

У пачатку сезона 2013 трапляў у асноўны склад каманды, але не змог праявіць сябе і ў выніку страціў месца ў аснове, стаў звычайна выхадзіць на замену. Пасля зыходу з каманды Паўла Кучарава ў чэрвені 2013 года рэзка выказаўся ў адрас былога трэнера, але пры новым трэнеры Валерыі Стрыпейкісе Дзягцяроў таксама не здолеў вярнуцца ў аснову і канчаткова засеў на лаўцы запасных.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Віцебск»[3]. Распачынаў сезон 2014 на лаўцы запасных, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні зноў трапіў на лаўку, і ў кастрычніку 2014 года кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У красавіку 2015 года далучыўся да «Смаргоні»[5]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Слоніма» (у 2017 годзе клуб стаў называцца «Слонім-2017»). У ліпені 2018 года пакінуў слонімскі клуб і перайшоў у «Оршу»[6].

Сезон 2019 пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у ліпені 2019 года пакінуў каманду[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]