Аляксандр Кузьміч Галавінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Кузьміч Галавінскі
Аляксандр Галавінскі. Прага, 1921 г.
Аляксандр Галавінскі. Прага, 1921 г.
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, грамадскі актывіст, палітык, рэдактар газеты, дыпламат
Дата нараджэння 1886
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1937
Месца смерці
  • невядома
Месца пахавання
  • невядома
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць Расійская імперыя і БНР
Бітвы/войны

Алякса́ндр Кузьмі́ч Галаві́нскі (кастрычнік 1886, в. Муравілле, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — пасля 1937) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат Беларускай Народнай Рэспублікі, рэдактар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі дыпламатычных місій БНР у часе Усебеларускай палітычнай канферэнцыі. Прага, 1921 г. Стаяць (злева направа): Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Аляксандр Галавінскі, Бруна Мілер. Сядзяць: Мікола Вяршынін, Аляксандр Цвікевіч.

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне[1].

З 1918 года член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады і загранічнага бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі ва Украіне. З канца 1918 года у Гродне, дарадца па тэхніка-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных спраў БНР. У 1919 годзе арыштоўваўся румынскімі ўладамі[1].

З 1921 года ў Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераўКоўне). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта, уваходзіў у Беларускае брацтва. Выдаваў часопіс «Покліч». Адзін з арганізатараў Беларускай палітычнай канферэнцыі 1921 года ў Празе. У 1923—1925 гадах працаваў інжынерам у Коўне. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне, на якой падтрымаў ліквідацыю ўрада БНР. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску[2]. У 1927 годзе арыштаваны літоўскімі ўладамі[1].

Па вызваленні пераехаў у БССР. У савецкім Менску працуе у ВСНГ БССР і НДІ прамысловасці. 18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. 10 чэрвеня 1988 года пасмяротна рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]