Аляксандр Ігаравіч Кучараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Кучараў)
Футбол
Аляксандр Кучараў
Поўнае імя Аляксандр Ігаравіч Кучараў
Нарадзіўся 22 студзеня 1995(1995-01-22)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 65 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 12 (1)
2016 Беларусь Віцебск 1 (0)
2016   Беларусь Орша 14 (5)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (1)
2018 Беларусь Хімік (Светлагорск) 17 (2)
2019 Беларусь Орша 28 (6)
2020—2022 Беларусь Нафтан 64 (9)
2023 Беларусь Орша 14 (0)
2023 Беларусь Орша-ФСК 3 (2)
2024— Беларусь Орша 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 мая 2015

Аляксандр Кучараў (нар. 22 студзеня 1995, Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», стаў выступаць за дубль клуба. Ужо на наступны сезон трывала замацаваўся ў рэзервовай камандзе.

Перад сезонам 2015 быў пераведзены ў асноўную каманду дынамаўцаў, разам з ёй адпраўляўся на перадсезонныя зборы ў Турцыю. 4 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сезоне не з’яўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010»[4], дзе ў асноўным выхадзіў на замену ў канцы матча.

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск»[5]. У складзе «Віцебска» таксама гуляў у асноўным за дубль. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[6], дзе стаў іграком асновы, у 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[7]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў разарваны[8].

Пасля зыходу з «Віцебска» далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім у выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. У сезоне 2017 у асноўным толькі выхадзіў на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[10].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сезон 2018 пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». У лютым 2019 года стаў іграком «Оршы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў.

У студзені 2020 года папоўніў склад «Нафтана»[12]. Рэгулярна гуляў за каманду, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2023 года далучыўся да «Оршы»[13]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[14]. Са жніўня 2023 года стаў выступаць за каманду «Орша-ФСК» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года вярнуўся ў «Оршу»[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы, усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 2 0
2012 дубль Дынама Беларусь 28 6
2013 дубль Дынама Беларусь 26 4
2014 дубль Дынама Беларусь 30 6
2015 (1) Д1 Дынама Беларусь 1 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010 Беларусь 12 1
2016 (1) Д1 Віцебск Беларусь 1 0
2016 (2) Д2 Орша Беларусь 14 5
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 15 1
2018 Д2 Хімік Беларусь 17 2
2019 Д2 Орша Беларусь 28 6
2020 Д2 Нафтан Беларусь 20 3
2021 Д2 Нафтан Беларусь 24 3
2022 Д2 Нафтан Беларусь 20 3
2023 (1) Д2 Орша Беларусь 14 0
2023 (2) Д3 Орша-ФСК Беларусь 3 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Kucherov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Kucherov // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_kucherov/
  4. Кучеров на правах аренды перешел из минского «Динамо» в «Березу-2010» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Александр Кучеров сменил минское "Динамо" на "Витебск" (руск.). football.by (28 студзеня 2016). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (руск.). by.tribuna.com.
  8. Команда отправилась на сбор в Турцию (ОБНОВЛЕНО) (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (4 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2017.
  9. Александр Кучеров подписал трехлетний контракт с минским "Торпедо" (руск.). football.by (31 сакавіка 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
  10. Минское "Торпедо" рассталось с Кучеровым (руск.). football.by (22 снежня 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
  11. Пять человек подписали контракты с "Оршей" (руск.). football.by (27 лютага 2019). Праверана 9 красавіка 2024.
  12. Кучеров сменил "Оршу" на "Нафтан" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 9 красавіка 2024.
  13. Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 9 красавіка 2024.
  14. "Орша" рассталась с полузащитником Кучеровым (руск.). football.by (26 ліпеня 2023). Праверана 9 красавіка 2024.
  15. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]