Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Бурбіс.jpg

Аляксандр (Алесь) Лаўрэнавіч БУРБІС, псеўд. Стары Піліп 8 кастрычніка (20 кастрычніка) 1885, Вільня — 20 сакавіка 1922 — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага тэатра, аўтар даследаванняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі і этнаграфіі Беларусі.

Заснавальнік Віленскай арганізацыі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, член ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903). Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху на Ковеншчыне (1905), кіраўнік рэвалюцыйнай «Мейшагольскай рэспублікі» (1905). 3 пач. 1906 ў Мінску вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочых-сталяроў Мінска і сельскагаспадарчых рабочых Навагрудскага пав. У жніўні 1906 арыштаваны і да 1909 зняволены ў турме. Пасля жыў і дзейнічаў у Вільні, працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Па яго ініцыятыве 12 лютага 1910 адбылася Першая беларуская вечарынка ў Вільні. З 1915 у Народным банку ў Маскве. Стваральнік і старшыня Маскоўскай арганізацыі БСГ (1917), удзельнік з'езду беларускіх грамадскіх дзеячаў (Мінск, сакавік 1917). У 1918 консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве. 3 лютага 1919 у ВСНГ РСФСР, з мая 1919 у Наркамземе Літоўска-Беларускай ССР.

Член камісіі Мархлеўскага па пытаннях Рыжскага міру. Адзін з рэдактараў «Савецкай Беларусі» ў Смаленску. Член Камуністычнай партыі з 1921. 3 ліпеня 1921 намеснік наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Таварыства Чырвонага Крыжа БССР. Член ЦВК БССР у 1921-22. Удзельнічаў у распрацоўцы дагаворнай умовы паміж БССР і РСФСР, адзін з беларускіх падпісальнікаў Акту аб утварэнні[Удакладніць!] СССР.

Выступаў у абарону самастойнасці Савецкай Беларусі, яе тэрытарыяльнай цэласнасці, культурна-духоўнай самастойнасці. Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыняў беларускага нацыянальнага руху, у т.л. на эміграцыі. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзяржаўнай палітыкі БССР у 1920-я г., спрыялі ўзбуйненню тэрыторыі БССР.

Хварэў на сухоты, ад якіх рана памёр.

Друкаваўся ў «Нашай Ніве» пад рознымі псеўданімамі. Аўтар шэрагу артыкулаў па нацыянальна-вызваленчым пытанні (пасля лютага 1917), прац па эканоміцы Беларусі.

Удзельнік Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Беларускага музычна-драматычнага гуртка. Кіраўнік, рэжысёр, акцёр і чытальнік на першых беларускіх тэатральных вечарынах у Вільні. Паставіў «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча.

Зноскі

Літаратура [правіць]

І. Уладзімірава. Самаахвярны змагар //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №4, 1985. С. 27—28.

Спасылкі [правіць]

Commons