Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Аляксандр Лукашэнка)
Перайсці да: рух, знайсці


Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
сцяг
1-ы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
сцяг
з 20 ліпеня 1994
Папярэднік: Пасада заснавана

(Мечыслаў Грыб як Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь)

 
Партыя: КПСС (19791991)
Прафесія: 1) Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
2) Эканаміст-арганізатар сельгасвытворчасці[1]
Нараджэнне: 30 жніўня 1954(1954-08-30) (57 гадоў)
Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Маці: Кацярына Трафімаўна Лукашэнка
Жонка: Галіна Радзівонаўна Жалнеровіч
Дзеці: сыны: Віктар, Дзмітрый і Мікалай
 
Сайт: president.gov.by
 
Ваенная служба
Гады службы: 19751977, 19801982
Прыналежнасць: Савецкая армія, КДБ СССР
Род войск: Памежныя войскі, танкавыя войскі
Званне: Шаблон:СССР, Падпалкоўнік[2]
 
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Шаблон:Ордэн Франсіска Міранды 1 класа, Венесуэла

Канфесійныя ордэны:

Шаблон:Ордэн святога князя Уладзіміра 1 ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Шаблон:Ордэн Дзмітрыя Данскога 1 ступені

Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (нарадзіўся 30 жніўня 1954 г., г.п. Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР), дзейсны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (з 1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюза Беларусі і Расіі (1997). Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Змест

Біяграфія

Выхоўваўся без бацькі. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975). Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (19751977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978— сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980— адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобл.) па палітчасці. У 1982—1983 — намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), 1983—1985 — намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987 — сакратар парткома калгасу імя Леніна (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), 1987—1994 — дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.). З 1990 — народны дэпутат ВС БССР XII склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі. У чэрвені 1993 абраны старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»; крас. 1993 — ліп. 1994).

У 1-ым туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) А. Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбарнікаў «за» і 3,1 млн «супраць». В. Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». З. Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-ім туры (10.7.1994) А. Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбарнікаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна аб тым, што сапраўдная дэмакратыя — улада народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуры — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсё яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.

Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях атрымаў падтрымку выбарнікаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Кіргізскай Рэспублікай аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай абласцях. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. Ельцыным падпісаў Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбарнікаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндума, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва А. Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.

Падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў (2001), ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні А. Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Мікалай Чергінец) была 18.6.2001 зарэгістраваная Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Ініцыятыўная група ўнесла 14.8.2001 у Камісію 395 821 подпісаў за кандыдата А. Лукашэнку, якія былі прызнаныя сапраўднымі[3]. Па выніках выбараў А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных дадзеных, 77,3 % выбарнікаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі А. Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. На наступных выбарах (19.3.2006) А. Лукашэнка перавыбраны на трэці тэрмін, паводле афіцыйных дадзеных, набраўшы 83 % галасоў. Па выніках выбараў 19.12.2010 захаваў пасаду Прэзідэнта Беларусі і заступіў на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.

Сям'я

Жанаты, мае трох сыноў. Жонка — Галіна Радзівонаўна Лукашэнка. Падчас перапісу насельніцтва Беларусі 2009 назваў роднай мовай беларускую, указаў, што дома размаўляе па рознаму: ад беларускай мовы — да рускай і на трасянцы таксама.

Узнагароды

Ганаровы акадэмік Расійскай Акадэміі сацыяльных навук (1995). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (1997). Узнагарожданы «Залатой зоркай» Міжнароднай федэрацыі аматарскага самба (1999), ордэнам Хасэ Марці «за выдатныя заслугі ва ўмацаванні сяброўства з кубінскім народам і салідарнасць з ім» (верас. 2000), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» ІІ ступені (Расія, 2001).

Крытыка

Востра крытыкуецца ў беларускіх і заходніх грамадскіх і палітычных групіроўках за парушэнні заходніх стандартаў палітычных свабодаў, між іншым, свабоды слова і сходаў, што прывяло да асуджэння і палітычнай ізаляцыі краіны на Захадзе[4]. Заходнія краіны не прызналі выбары 2008 году адпаведнымі стандартам АБСЕ для дэмакратычных выбараў[5].

Гл.далей: палітычнае жыццё ў Беларусі 1990-х — 2000-х гг., палітыка ў Еўропе, 1990-я-2000-я гг., палітыка ў свеце, 1990-я-2000-я гг.

Зноскі

  1. Лукашенко Александр Григорьевич
  2. Почему подполковник Лукашенко носит маршальскую форму?
  3. Сведения о количестве избирателей, поставивших в подписных листах свои подписи в поддержку предложения о выдвижении кандидатами в Президенты Республики Беларусь и о результатах проверки достоверности этих подписей — Эл.рэсурс rec.gov.by
  4. Гл. Belarus: Amnesty International Concerns in 2006 і іншыя матэрыялы арганізацыі «Міжнародная Амністыя» і інш.
  5. Назіральнікі заяўляюць, што парламенцкія выбары ў Беларусі не дасягнулі адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ, нягледзячы на невялікія паляпшэнні

Літ.:

Біяграфія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Эл.рэсурс president.gov.by  Лукашенко Александр Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

У Сеціве

  • http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах