Аляксандр Мікалаевіч Арлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Арлоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар

Алякса́ндр Мікала́евіч Арло́ў (1908, Віцебск — 1942, нацысцкі канцлагер) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1929). Член Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1929—1930).

Удзельнічаў у скульптурным афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939).

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • бюст М. Чарнышэўскага для Дома ўрада,
  • бюст М. Фрунзэ і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў,
  • гарэльеф «Жыццё піянераў» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 1. — С. 483.
  • Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 523.