Аляксандр Мікалаевіч Жданаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Жданаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Жданаў
Нарадзіўся 27 мая 1984(1984-05-27)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 181 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Золачыў
Маладзёжныя клубы
1998—2001 Украіна Металіст (Харкаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Украіна Газавік-ХГВ (Харкаў) 67 (8)
2006—2009 Украіна Львоў 63 (1)
2007—2008   Украіна Княжа (Шчаслівае) 29 (1)
2009—2011 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 45 (0)
2012—2013 Украіна Палтава 42 (2)
2014 Беларусь Слуцк 11 (0)
2014—2015 Украіна Колас (Зачэпыліўка)
2016 Ізраіль Хапаэль (Бейт-Шэан) 15 (0)
2016 Ізраіль Бней Сахнін 0 (0)
2016—2017 Ізраіль Макабі (Нетанія) 19 (0)
2017—2019 Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 4 (0)
2020 Украіна Падолле (Хмяльніцкі) 0 (0)
2020 Украіна Маяк (Валкы) 3 (0)
2020—2021 Украіна Падолле (Хмяльніцкі) 9 (2)
2021— Украіна Золачыў 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2021.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Жданаў (нар. 27 мая 1984, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Золачыў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец харкаўскага футбола, у ДЮФЛ выступаў за футбольную школу «Металіста». Вясной 2003 года пачаў выступы за аматарскую харкаўскую каманду «Газавік-ХГВ», якая брала ўдзел у спаборніцтвах пад эгідай ААФУ. Улетку таго ж года каманда атрымала прафесійны статус і наступныя тры сезоны Жданаў правёў у ёй, змагаючыся ў другой лізе чэмпіянату Украіны.

«Львоў»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе перайшоў у клуб Першай лігі «Львоў», адыграўшы ў складзе якога адзін сезон, наступны правёў на правах арэнды ў камандзе «Княжа» з сяла Шчаслівага пад Кіевам. У пачатку сезона 2005/06 вярнуўся з арэнды ў «Львоў», які на той момант атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату. У матчах Вышэйшай лігі дэбютаваў 20 ліпеня 2008, цалкам згуляўшы матч першага тура чэмпіянату супраць данецкага «Шахцёра», у якім львавяне атрымалі сенсацыйную перамогу 2:0.

«Крыўбас»[правіць | правіць зыходнік]

Летам 2009 года, пасля таго як «Львоў» вылецеў з эліты, Жданаў перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», у якім, як і ў папярэднім клубе, адразу стаў стабільна трапляць у асноўны склад. Дэбютаваў за крыварожскую каманду 18 ліпеня 2009 года зноў у гульні супраць «Шахцёра», на гэты раз данчане перамаглі 3:0. Пачынаючы з сезона 2011/12 пачаў рэдка трапляць у асноўны склад каманды і пасля яго завяршэння пакінуў клуб.

«Палтава»[правіць | правіць зыходнік]

Першую палову 2012 года знаходзіўся без каманды, а ў жніўні падпісаў кантракт з камандай Першай лігі «Палтавай». У складзе палтаўскага клуба гуляў паўтары гады, быў трывалым іграком асновы.

«Слуцк»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[2]. У складзе слуцкага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Але справы «Слуцка» ў чэмпіянаце пайшлі не лепшым чынам. 31 мая 2014 года, пасля трох разгромных паражэнняў запар, Жданаў упершыню апынуўся па-за стартавым складам у матчы з «Нафтанам». 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].

Познія гады[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Колас» з Зачэпыліўкі, за які выступаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці. Правёў у камандзе паўтары гады, стаў яе капітанам. У 2015 годзе ў складзе «Коласа» заняў трэцяе месца ў аматарскім чэмпіянце Украіны.

У пачатку 2016 года з’ехаў у Ізраіль, дзе гуляў спачатку за «Хапаэль» (Бейт-Шэан), а пазней перайшоў у «Макабі» з Нетаніі. Улетку 2017 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Металіст 1925». У сезоне 2019/20 стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, і ў студзені 2020 года пакінуў клуб.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з хмяльніцкім «Падоллем», але ў ліпені і жніўні 2020 гуляў за аматарскі «Маяк» з Валкаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці, а сезон 2020/21 правёў у «Падоллі» ў Другой лізе. У ліпені 2021 года зноў апынуўся ў чэмпіянаце ХАркаўскай вобласці ў складзе «Золачыва».

Зноскі