Аляксандр Мікалаевіч Курловіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (28 ліпеня 1961 г, Гродна, Беларусь) — савецкі і беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987).
[правіць] Дасягненні
Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988 і 1992) у суперцяжкай вагавой катэгорыі, чатырохразовы чэмпіён свету (1987, 1989, 1991, 1994), двухразовы чэмпіён Еўропы (1989, 1990), пераможца Кубка свету (1994).
Устанавіў 12 сусветных рэкордаў.
[правіць] Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны». Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
[правіць] Цікавыя факты
У 1984 годзе пасля выяўлення на канадскай мытні анабалічных стэроідаў, Аляксандр Курловіч быў пазбаўлены звання «Заслужаны майстар спорту», але пазней атрымаў яго ізноў.
