Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Хацкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1973(1973-10-19)[1][2] (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1992 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 14 (3)
1992—1996 Беларусь Дынама (Мінск) 80 (18)
1996—2003 Украіна Дынама (Кіеў) 135 (26)
2004 Кітай Цяньцзінь Каншыфу 10 (1)
2005 Латвія Вэнта (Кулдыга) 4 (0)
2005—2007 Беларусь Дынама (Мінск) 34 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1993—2005 Беларусь Беларусь 38 (4)
Трэнерская кар’ера
2007 Беларусь Дынама (Мінск)
2008 Беларусь Беларусь (да 18)
2008—2009 Беларусь Віцебск
2010—2011 Украіна Украіна трэнер
2010—2013 Украіна Дынама (Кіеў) моладзь
2013—2014 Украіна Дынама-2 (Кіеў)
2014—2016 Беларусь Беларусь
2017—2019 Украіна Дынама (Кіеў)
2019—2021 Расія Ротар (Валгаград)
2022 Рэспубліка Кіпр Карміятыса (Лімасол)
2024 Польшча Заглэмбе (Сасновец)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Хацкевіч (нар. 19 кастрычніка 1973, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

У 2014—2016 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», з 1990 года гуляў за дубль, а з 1992 года — за асноўны склад мінскага «Дынама». У 1996 годзе разам з Валянцінам Бялькевічам перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе паспяхова выступаў на працягу сямі гадоў.

У 2004—2005 гадах выступаў у Кітаі і Латвіі, улетку 2005 года вярнуўся ў мінскае «Дынама». Неўзабаве стаў адным з лідараў клуба.

На працягу 1993—2005 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2007 года яшчэ гуляў за «Дынама», калі атрымаў прапанову ўзначаліць мінскі клуб пасля звальнення Пятра Качуры. Некаторы час узначальваў каманду ў якасці гуляючага трэнера, але хутка завяршыў кар’еру іграка. У складзе «Дынама» рабіў стаўку на маладых ігракоў — уласных выхаванцаў, але ў выніку каманда заняла 9 месца ў чэмпіянаце, што стала найгоршым вынікам за ўвесь час выступлення ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона 2007 пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дынама».

У пачатку 2008 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі, а ў ліпені таго ж года — «Віцебск». У сезоне 2008 прывёў «Віцебск» да пятага месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2009 года з-за фінансавых праблем пакінуў віцебскі клуб.

З 2010 года працаваў ва Украіне: некаторы час быў асістэнатам у трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Украіны, пасля ўзначальваў кіеўскае «Дынама-2».

4 снежня 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 не здолеў узняць Беларусь вышэй за чацвёрты радок пасля правальнага старту. Пачаў са зборнай адбор да чэмпіянату свету 2018, аднак неўзабаве беларуская каманда моцна ўскладніла задачу, згуляўшы ўнічыю з Люксембургам (1:1) і саступіўшы Балгарыі (0:1). У снежні 2016 года кантракт АБФФ з Хацкевічам быў разарваны[4].

2 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Хацкевіча на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»[5]. Разам з кіяўлянамі двойчы стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Украіны. У чэрвені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама»[6], аднак у жніўні таго ж года пасля паражэння ў Лізе чэмпіёнаў ад «Бругэ» быў звольнены[7].

У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда[8]. Разам з клубам выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу. У сакавіку 2021 года быў звольнены з «Ротара»[9].

У верасні 2022 года ўзначаліў кіпрскую «Карміятысу»[10], аднак ужо ў лістападзе быў звольнены, правёўшы на чале каманды 6 матчаў[11]. У ліпені 2023 года стаў кансультантам у польскім аматарскім клубе «Скра» з Варшавы[12]. У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам сасновецкага «Заглэмбе» з другога дывізіёна Польшчы[13]. Каманда знаходзілася ў канцы табліцы і з прыходам Хацкевіча сітуацыя не выправілася. У красавіку 2024 года пацярпеў ад фанатаў клуба[14] і хутка пакінуў «Заглэмбе»[15].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Khatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Khatskevich // FBref.com
  3. Александр Хацкевич назначен главным тренером сборной Беларуси (руск.). football.by (4 снежня 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
  4. АБФФ расторгла контракт с главным тренером сборной Беларуси Александром Хацкевичем (руск.). football.by (6 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Александр Хацкевич официально возглавил киевское "Динамо" (руск.). football.by (2 чэрвеня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Официально: Хацкевич заключил новое двухлетнее соглашение с киевским "Динамо" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  7. Киевское "Динамо" уволило Хацкевича (руск.). football.by (14 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Александр Хацкевич возглавил лидирующий в ФНЛ "Ротор" (руск.). football.by (20 снежня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. "Ротор" уволил Хацкевича (руск.). football.by (19 сакавіка 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Александр Хацкевич возглавил кипрский клуб "Кармиотисса" (руск.). football.by (4 кастрычніка 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. Хацкевич уволен с поста главного тренера "Кармиотиссы" (руск.). football.by (8 лістапада 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Хацкевич стал тренером-консультантом клуба из Польши (руск.). football.by (20 ліпеня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  13. "Заглембе" из Сосновца представил Александра Хацкевича в качестве главного тренера (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Проникшие на тренировку фанаты "Заглембе" ударили Хацкевича по лицу (руск.). football.by (3 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  15. Александр Хацкевич покинул пост главного тренера "Заглембе" из Сосновца (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.