Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
6-ы Старшыня Савета Міністраў БССР
11 снежня 1978 года — 8 ліпеня 1983 года
Папярэднік: Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Пераемнік: Уладзімір Ігнацьевіч Бровікаў
сцяг
2-і Старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні
16 снежня 1985 года — 16 мая 1989 года
Прэм'ер-міністр: Мікалай Іванавіч Рыжкоў
Папярэднік: Сяргей Георгіевіч Лапін
Пераемнік: Міхаіл Фёдаравіч Нянашаў
Міністр унутраных спраў БССР
1960 год — снежань 1965 года
Папярэднік: Барыс Ціханавіч Шумілін
Пераемнік: Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
8-ы Першы сакратар Віцебскага абкама КПБ
снежань 1965 года — чэрвень 1971 года
Папярэднік: Станіслаў Антонавіч Пілатовіч
Пераемнік: Сяргей Міхайлавіч Шабашоў
 
Партыя: ВКП(б) с 1945
Адукацыя: Гомельскае педагагічнае вучылішча[1]
Завочная вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Прафесія: настаўнік
Нараджэнне: 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)
в. Кунтараўка, Веткаўскі раён Гомельская вобласць, БССР
Смерць: 8 верасня 2009(2009-09-08) (84 года)
г. Мінск
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна| |Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені

Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

[правіць] Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[1], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[1].

У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[1]. З 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 19781983 старшыня Савету міністраў БССР[1].

З 1983 па 1985 пасол СССР у Польшчы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 19551967 і 19711983, Вярхоўнага Савету СССР у 19661984 і 19861990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 19751983.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Пахаваны 10 верасня 2009 на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах