Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі
Аляксандр Шыманоўскі.jpg
А. Н. Шыманоўскі.
Імя пры нараджэнні: Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч
Дата нараджэння: 31 жніўня 1850
Месца нараджэння: сяло Чэрнін, Чэрнінская воласць, Бабруйскі павет,
Герб Мінскай губерні. Мінская губерня[1]
Дата смерці: 1918
(68 гадоў)
Месца смерці: Кішынёў
Грамадзянства: Сцяг Расійскай Рэспублікі (1917). Расійская Рэспубліка
Падданства: Сцяг Расійскай Імперыі (1883 — 1917). Расійская Імперыя
Род дзейнасці: Герб Кішынёўскага ўезда. этнограф, фалькларыст, педагог, літаратуразнаўца
Бацька: Нічыпар Фёдаравіч Шыманоўскі
Маці: Кацярына Андрэеўна Шыманоўская
Жонка: Ганна Аруцюнаўна Шыманоўская (Ускат)
Дзеці: сыны Аляксандр (1883), Фёдар (1885), дачка Вольга (1888)
 
Узнагароды і прэміі:

Ордэнская стужка ордэна Св. Анныордэны Святой Анны ІІ ступені (1896), ІІІ ступені (1889);
Ордэнская стужка ордэна Св. Станіслава ордэны Святога Станіслава ІІ ступені (1895), ІІІ ступені (1879);
сярэбраны медаль.

Лагатып ВікіСховішча Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі на Вікісховішчы

Аляксандр Нічыпаравіч ШЫМАНОЎСКІ (31 жніўня 1850, с. Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні — 1918) — беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герб «Юнак».

Нарадзіўся ў сям'і свяшчэнніка праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царквы в. Чэрнін. Дзед, як мяркуецца — Фёдар Шыманоўскі, святар Пакроўскай царквы сяла Малышэвічы Слуцкага павету Мінскай губерні. Верагодна, род Шыманоўскіх меў шляхецкае паходжанне (гербу «Юнак»), але не быў зацверджаны ў расійскім дваранстве. Магчыма, маюцца сваяцкія сувязі з вядомым юрыстам, выкладчыкам Наварасійскіга ўніверсітэта Мітрафанам Васілевічам Шыманоўскім (г. Адэса, Херсонская губерня)[2].

Пачатковую адукацыю А. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым закончыў Мазырскую гімназію. У 1874 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў 1-ай мужчынскай гімназіі г. Кішынёва, Бесарабская губерня (1874 — 1901). Адным з яго вучняў быў этнограф-балканіст П. Д. Драганаў[3]. Стацкі саветнік (1887). Па звестках 1903, 1912 гг. абіраўся на пасаду таварыша (намесніка) дырэктара Кішынёўскага гарадскога грамадскага банка[4]. У 1914 г. Бесарабскі дваранскі дэпутацкі сход зацвердзіў А. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве. Жонка: Ганна Аруцюнаўна (да шлюбу Ускат); сыны: Аляксандр, Фёдар; дачка Вольга.

Забіты бальшавікамі каля свайго дому па вул. Леоўскай ў Кішынёве.

Даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У час паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы і інш., 1898 г.). У зборніку выклаў і свае погляды на народную творчасць. Як адзначана ў працы, у збіранні матэрыяла дапамагалі протаіярэй Рыгор Шыманоўскі, настаўніца Чэрнінскага народнага вучылішча Пелагея Нічыпараўна Густава (малодшая сястра даследчыка) і аднавясковец Сямён Друзік. Матэрыялы зборніка выкарыстоўваюцца навукоўцамі пры вывучэнні і публікацыях беларускага фальклору.

Вывучаў кішынёўскі перыяд жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, быў актыўным удзельнікам кампаніі па ўсталяванню помніка паэту ў Кішынёве (трэцяга пасля маскоўскага і санкт-пецярбургскага)[2].

«А. Н. Шыманоўскі быў і застаецца для нас выдатным педагогам. Ён не саступіў з гэтай пазіцыі — накірунку педагога, калі вывучаў біяграфію і творчасць А. С. Пушкіна, калі пісаў пра яго кнігу, і яшчэ больш, калі збіраў і даследаваў беларускі фальклор…»

— СКІДАН, В. І. Вучоны з вёскі Чэрнін // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 118.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Александр Сергеевич Пушкин: О пребывании его в Кишинёве в связи с предыдущей и последующей жизнью. Кишинёв, 1900. — 149 с. (руск.) 

«Гэта кніга, бадай, адзіная больш ці меньш змястоўная праца з усіх, што выйшлі ў Малдавіі [аб кішынёўскім перыядзе жыцця А. С. Пушкіна]».

— ТРУБЯЦКОЙ, Б. А. Пушкин в Молдавии. Кишинёв, 1976.

  • Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов. Архив Российского географического общества. Ф. 20. Оп. 1. Ед. хр. 8. (руск.) 

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Шыманоўскага.