Аляксандр Пятровіч Каждан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Каждан
руск.: Александр Петрович Каждан
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Пейсахович Каждан
Дата нараджэння 3 верасня 1922(1922-09-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1997(1997-05-29)[1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  СССР,  Расія,  ЗША
Дзеці Давід Каждан[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гісторык, візантыніст, армяніст, рэдактар, выкладчык універсітэта
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Алякса́ндр Пятро́віч (Пейсахавіч) Кажда́н (англ.: Alexander Kazhdan; 3 верасня 1922, Масква — 29 мая 1997, Думбартан-Окс, Вашынгтон, ЗША) — савецкі і амерыканскі гісторык-візантыніст, армяніст, адзін з найбуйнейшых спецыялістаў XX стагоддзя па Візантыі і Вялікай Арменіі, рэдактар фундаментальнага «Оксфардскага слоўніка Візантыі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Маскве. Пасля рэвалюцыі сям'я зведала голад і нястачу. Бацька Пейся (Пейсах) Эфрон (у рускай версіі Пётр Ізраілевіч Каждан), стаў адным з вядучых спецыялістаў па тэхналогіі вырабу змазачных маслаў у савецкай танкавай прамысловасці. У 1939 годзе Аляксандр паступіў на гістарычны факультэт МДУ, але з-за «буржуазнага паходжання» яму было немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю ў Маскве, і ён скончыў Уфімскі педагагічны інстытут (1942).

У 1944 годзе Каждан ажаніўся з Рымай Ізвянскай, у тым жа годзе нарадзіўся сын Дзмітрый. Пасля абароны дысертацыі ў 1946 годзе дзверы маскоўскіх навуковых інстытутаў ізноў апынуліся зачынены перад ім, на гэты раз з-за яго «касмапалітычнай» нацыянальнасці. Навукоўцу прыйшлося бадзяцца па пазаштатных пасадах (педагагічныя інстытуты ў Іванаве, Туле, Вялікіх Луках).

З 1956 года прафесар Каждан працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР. За два дзесяцігоддзі ён падрыхтаваў мноства публікацый; сярод іх навуковыя кнігі і артыкулы, артыкулы ў вядучых энцыклапедыях, пераклады антычных і сярэдневяковых аўтараў, навукова-папулярныя артыкулы і кнігі. Каждан удзельнічаў у працы рэдкалегіі штогодніка «Візантыйскі летапіс». Дыскусійныя артыкулы Каждана ахвотна друкаваў Аляксандр Твардоўскі ў «Новым свеце».

У 1975 годзе сын Каждана Дзмітрый атрымаў запрашэнне заняць кафедру прафесара ў Гарвардскім універсітэце. Жыццё Аляксандра Пятровіча ўскладнілася, жонку звольнілі з працы, і ён прыняў рашэнне эміграваць. У 1978 годзе ён прыбыў у Вену з ізраільскай візай. Але праз год, пасля працяглага знаходжання ў Парыжы і Бірмінгеме, Каждан пасяліўся ў ЗША, дзе працаваў у Цэнтры вывучэння Візантыі ў Думбартан-Окс і вёў курс лекцый у Прынстанскім універсітэце.

Пасля 1978 года кнігі Аляксандра Каждана канфіскоўваліся з савецкіх бібліятэк, а артыкулы — з навуковага абароту. У маскоўскім выдавецтве «Мастацтва» на 30 гадоў «затрымаўся» рукапіс яго манаграфіі «Два дні з жыцця Канстанцінопаля».

У ЗША Каждан выхаваў цэлую плеяду даследчыкаў-візантолагаў, а сярод расійскіх яго вучняў вылучаецца С. А. Іваноў.

Сын Давід (Дзмітрый) — ізраільскі (у мінулым амерыканскі) матэматык, спецыяліст па тэорыі прадстаўленняў груп. Унук Элі Каждан — шматгадовы саветнік і паплечнік Натана Шчаранскага, які займаў шэраг пасад на ізраільскай дзяржаўнай службе.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аграрные отношения в Византии XIII—XIV вв. М., 1952.
  • Религия и атеизм в древнем мире. М., 1957.
  • Очерки истории Византии и южных славян. М., 1958. (В соавторстве с Г. Г. Литавриным).
  • Деревня и город в Византии IX—X вв. Очерки по истории византийского феодализма. М., 1960.
  • От Христа к Константину. М., 1965.
  • Византийская культура (X—XII вв.). М., 1968. (Нем. пер.: Byzanz und seine Kultur. Berlin, 1973; ит. пер.: Bisanzio e la sua civiltà. Bari, 1983).
  • Книга и писатель в Византии. М., 1973. (Ит. пер.: La produzione intellettuale a Bisanzio. Libri e scrittori in una società colta. Napoli, 1983).
  • Социальный состав господствующего класса Византии XI—XII вв. М., 1974. (Ит. пер.: L’aristocrazia bizantina. Dal principio dell’XI alla fine del XII secolo. Palermo, 1997).
  • Армяне в составе господствующего класса Византийской империи в XI—XII вв. Ереван, 1975.
  • People and Power in Byzantium. An Introduction to Modern Byzantine Studies. Washington, 1982. (In collaboration with G. Constable).
  • Studies on Byzantine Literature of the XIth and XIIth Centuries. Cambridge—New York—Paris, 1984. (In collaboration with Simon Franklin).
  • Change in Byzantine Culture in the XIth and XIIth Centuries. Berkeley, 1985. (In collaboration with A. W. Epstein).
  • Authors and Texts in Byzantium. Aldershot–Brookfield, 1993.
  • A History of Byzantine Literature. 650–850. Athens, 1999. (In collaboration with L. F. Sherry and Ch. Angelidi; рус. пер.: История византийской литературы (650—850). СПб., 2002).
  • Два дня из жизни Константинополя. СПб., 2002.
  • Никита Хониат и его время. СПб., 2005.
  • A History of Byzantine Literature. 850–1000. Athens, 2006. (Рус. пер.: История византийской литературы (850—1000). СПб., 2012).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. а б https://www.medievalacademy.org/page/CompleteFellows Праверана 28 сакавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]