Аляксандр Раманоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аляксандр РАМАНОЎСКІ (1915, Віцебск — 12 лістапада 1955) — беларускі і аўстралійскі мастак.

Скончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі мастацкі тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тэатры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію, з 1941 быў у нямецкім палоне. Пасля ІІ сусветнай вайны эмігрыраваў у Аўстралію.

Найбольш плённа працаваў у жанрах палітычнай карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў беларускай і расійскай эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў.

Быў членам Аўстралійскага мастацкага таварыства і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў.

Трагічна загінуў.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады