Аляксандр Рыбак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Рыбак на прэсканферэнцыі пераможцы Еўрабачання-2009

Алякса́ндр І́гаравіч Рыба́к (13 мая 1986, Мінск) — нарвежскі скрыпач, спявак, кампазітар і акцёр беларускага паходжання, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» у Маскве.

Змест

[правіць] Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям'і музыкантаў. Ва ўзросце 6 гадоў з бацькамі пераехаў у Нарвегію, сям'я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсадэн. На паўгода вярнуўся ў Мінск, пачаў вучыцца ў школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Скончыў кансерваторыю ў Осла. Працуе канцэртмайстрам.

[правіць] Творчасць

У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвежскім шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песняй «Foolin'».

У 2009 выйграў са сваёй песняй у стылі фольк «Fairytale» нарвежскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысяч галасоў тэлегледачоў і быў абраны прадстаўніком Нарвегіі на конкурсе «Еўрабачанне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу.

1 чэрвеня 2009 выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»).

[правіць] Повязь з Радзімай

Аляксандр і яго бацькі захоўваюць сувязь з Радзімай. Бабулі і дзядулі жывуць у Мінску і Віцебску, а дзядзя Аляксандра з бацькавага боку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай альбо рускай мовах Аляксандр зараз чытае рэдка, але выконвае музыку бацькі на вершы Максіма Багдановіча. Лічыць, што родная культура паўплывала на яго музычны густ.

29 мая 2009 Аляксандр Рыбак наведаў Мінск у якасці члена журы конкурса "Маладыя галасы Беларусі". На канцэрце выканаў беларускую песню "Купалінка" і свой еўрапейскі шлягер "Fairytale". У ліпені 2009 спявак выступіў на адкрыцці міжнароднага фестывалю "Славянскі Базар" у Віцебску.

У 2011 Аляксандр Рыбак запісаў для праекту "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" беларускую версію свайго хіта "Europe's Skies", у беларускай інтэрпрэтацыі яна атрымала назву "Небасхіл Еўропы".

[правіць] У сеціве


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах