Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

Алякса́ндр Рыго́равіч ЛУКАШЭ́НКА (30 жніўня 1954, г.п. Копысь), дзеючы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь1994).

Беларус. Выхоўваўся без бацькі. Вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова (1975) і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1985), мае дзве вышэйшыя адукацыі — гісторык, эканаміст.

У 19751977 і 19801982 служыў у пагранічных войсках і Савецкай арміі. Пасля службы ў арміі працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, на пасадах намесніка і кіраўніка прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і аграпрамысловага комплексу Беларускай ССР.

У 1990 абраны дэпутатам у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ХІІ склікання. 10 ліпеня 1994 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада 1996, па выніках рэферэндума аб прыняцці новай Канстытуцыі, адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва быў пачаты зноўку. У верасні 2001 паўторна абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

17 лістапада 2004 адбыўся рэферэндум, на якім, паводле афіцыйных дадзеных, 77,3% беларускіх выбарнікаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі Аляксандру Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. У сакавіку 2006 трэці раз абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на пяцігадовы тэрмін.

У Сеціве

  • http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнет-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь