Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Сяднёў)
Футбол
Аляксандр Сяднёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў
Нарадзіўся 16 жніўня 1973(1973-08-16)[1] (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Ардабасы
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў) 9 (0)
1992—1995 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 91 (1)
1995 Расія Чарнаморац (Новарасійск) 5 (0)
1996—1997 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 34 (3)
1997 Беларусь Трансмаш (Магілёў) 13 (0)
1998—1999 Расія Балтыка (Калінінград) 33 (3)
1999—2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 45 (9)
2001—2002 Беларусь Белшына (Бабруйск) 39 (10)
2003 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
2003—2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 67 (2)
Трэнерская кар’ера
2006—2008 Беларусь Савіт (Магілёў)
2009—2011 Беларусь Белшына (Бабруйск)
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск)
2012—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск)
2016—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2018 Казахстан Актабэ трэнер
2019 Казахстан Актабэ
2019—2020 Беларусь Рух (Брэст)
2021— Казахстан Ардабасы (Шымкент)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.

Аляксандр Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана».

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.

У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»)[2]. Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны».

Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб[3].

У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро»[4], які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб[5].

У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ»[6], дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера[7]. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу.

У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу[8]. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[9].

У студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам казахстанскага «Ардабасы»[10]. У сезоне 2021 прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 года, нягледзячы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клуба, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[11]. У 2022 годзе разам з клубам выйграў Кубак Казахстана, а ў 2023 годзе прывёў клуб да першага ў яго гісторыі чэмпіёнства.

Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Sednev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Седнев уволен с поста главного тренера минского "Динамо". (руск.). news.21.by (9 ліпеня 2012). Праверана 5 лістапада 2023.
  3. Александр Седнев покинет пост главного тренера "Белшины" (руск.). football.by (29 лістапада 2015). Праверана 5 лістапада 2023.
  4. Александр Седнев сегодня официально возглавит могилевский "Днепр" (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 5 лістапада 2023.
  5. Александр Седнев покинул пост главного тренера "Днепра" (руск.). football.by (3 студзеня 2018). Праверана 5 лістапада 2023.
  6. Седнев войдет в тренерский штаб «Актобе» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Александр Седнев возглавил "Актобе" (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 5 лістапада 2023.
  8. Официально: Седнев возглавил "Рух" (руск.). football.by (23 снежня 2019). Праверана 5 лістапада 2023.
  9. Седнев покинул "Рух". Тренером интересуются команды из Казахстана (руск.). football.by (23 снежня 2020). Праверана 5 лістапада 2023.
  10. Александр Седнев возглавил казахстанский "Ордабасы" (руск.). football.by (21 студзеня 2021). Праверана 5 лістапада 2023.
  11. Александр Седнев подписал новый контракт с "Ордабасы" (руск.). football.by (16 лютага 2022). Праверана 5 лістапада 2023.