Аляксандр Сямёнавіч Гацук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Гацук
інспектаp Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі

Нараджэнне 1897
Смерць 1 лютага 1938(1938-02-01)
Нацыянальнасць Сцяг Беларусі (1991-1995) беларус
Партыя ВКП(б)
Адукацыя вышэйшая
Дзейнасць палітык

Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (1897, мястэчка Сялец, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, член ВКП(б).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З беларускай сялянскай сям'і. Працаваў інспектаpам Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасня 1937 у пасёлку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна. Асуджаны 9 снежня 1937 тройкай НКУС як «агент польскае разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны 1 лютага 1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны пракурорам Беларускай ваеннай акругі 31 сакавіка 1989. Асабовая справа Г. № 21740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]