Аляксандр Сямёнавіч Махнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сямёнавіч Махнач
Дата нараджэння 8 снежня 1918(1918-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2006(2006-10-17) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ніна Аляксандраўна Махнач
Дзеці Анатоль Аляксандравіч Махнач
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі» ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Аляксандр Сямёнавіч Махнач (8 снежня 1918, в. Хатляны, Уздзенскі раён Мінскай вобл. — 17 кастрычніка 2006[1]) — беларускі геолаг. Акадэмік АН БССР (1971, член-карэспандэнт з 1959). Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Ганаровы член Расійскай АН (1992).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Яшчэ будучы студэнтам, у канцы 1930-х гадоў працаваў выкладчыкам у школе рабочай моладзі, затым настаўнікам у вясковай школе. Пасля заканчэння з адзнакай педінстытута быў прызваны ў Чырвоную Армію, у шэрагах якой знаходзіўся на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля дэмабілізацыі ў 1946—1947 гадах працаваў у Міністэрстве асветы БССР, у ЦК ЛКСМБ. Затым паступіў у аспірантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР. Пасля заканчэння вучобы і паспяховай абароны дысертацыі ў 1950 годзе. прыступіў да навуковай працы ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі.

З 1969 года галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН БССР, у 1973—1986 гадах віцэ-прэзідэнт, з 1986 года член прэзідыума, з 1992 саветнік прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 34 манаграфій. Навуковыя працы па літалогіі і геахіміі пратэразою, дэвону, старажытных корах выветрывання, па фацыяльным і фармацыйным аналізе, тэктоніцы, нафтаноснасці нетраў, гісторыі навукі. Удзельнічаў у адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных солей, каменнай солі, жалезных руд, гаручых сланцаў і іншых карысных выкапняў.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за адкрыццё і разведку нафты.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Геалагічнае мінулае Беларусі. — Мн., 1959 (у сааўтарстве);
  • Железорудные формации докембрия Белоруссии. — Мн., 1974 (у сааўтарстве);
  • Рифей и венд Белоруссии. — Мн., 1976 (у сааўтарстве);
  • Верхнедевонская щелочная вулканогенная формация Припятской впадины. — Мн., 1977 (разам з В. П. Корзунам);
  • Геология и полезные ископаемые кристаллического фундамента и нижней части платформенного чехла Беларуси. — Мн., 1996 (у сааўтарстве);
  • Геология Беларуси. — Мн., 2001 (у сааўтарстве);
  • Жизнь и наука: Воспоминания и размышления. — Мн.: Белорусская наука, 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Махнач Аляксандр Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Кручак А. Аляксандр Сямёнавіч Махнач (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Природные ресурсы № 4, 1998. — С. 134—136.
  • Махна́ч Аляксандр Сямёнавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 472. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991 (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]