Аляксандр Сільвестравіч Алумона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Алумона
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Сільвестравіч Алумона
Мянушка Саша Белы
Нарадзіўся 18 снежня 1983(1983-12-18)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Серпухаў
Маладзёжныя клубы
2000—2002 Сцяг Расіі Чэхаў
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Сцяг Расіі Серпухаў 0 (0)
2003—2004 Сцяг Венгрыі Вац-Уйбуда 0 (0)
2004—2006 Сцяг Венгрыі Фехервар (Секешфехервар) 44 (4)
2007—2008 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 45 (19)
2009—2010 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 22 (2)
2010—2012 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 56 (18)
2012 Сцяг Беларусі Гомель 12 (1)
2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 12 (2)
2013 Сцяг Казахстана Табол (Кастанай) 11 (1)
2014 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 9 (1)
2014—2016 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 50 (28)
2016—2017 Сцяг Расіі Тамбоў 20 (4)
2017—2018 Сцяг Расіі Дынама (Бранск) 18 (5)
2018— Сцяг Расіі Серпухаў
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 мая 2019.

Аляксандр Алумона (18 снежня 1983, Масква, РСФСР) — расійскі футбаліст нігерыйскага паходжання, нападнік клуба «Серпухаў».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Расія і Венгрыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Расіі, гуляў за клубы «Чэхаў» і «Серпухаў» з Маскоўскай вобласці, але ў 2003 пераехаў у Венгрыю. За клуб «Вац-Уйбуда» ён, аднак, не згуляў ніводнага матча і на наступны год перайшоў у «Фехервар» (зараз «Відэатон»). Там выступаў паспяхова, забіў 4 мячы ў 44 сустрэчах чэмпіянату Венгрыі, гуляў у Кубку і правёў два матчы ў Кубку УЕФА.

«Нёман»[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2007 пераехаў у Беларусь, стаў іграком гродзенскага «Нёмана». За два гады ў гродзенскім клубе забіў 19 мячоў у чэмпіянаце, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба. Акрамя таго, у 6 матчах Кубка Беларусі забіў 4 мячы. Пасля сезону 2008 перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ.

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

У барысаўскім клубе Алумона не здолеў замацавацца ў аснове, у асноўным выхадзіў на замену, гуляў таксама ў турніры дублёраў. Тым не менш, прымаў удзел у Лізе Еўропы, 22 кастрычніка 2009 дапамог БАТЭ атрымаць першую перамогу ў групавым раўндзе еўракубкаў, ужо праз некалькі секунд пасля выхаду на замену паразіўшы браму грэчаскага АЕКа. Толькі 1 лістапада 2009, у самым канцы сезона, ён здолеў забіць свой першы мяч у чэмпіянаце за барысаўчан (у браму жодзінскага «Тарпеда»).

Не маючы шанцаў прабіцца ў аснову барысаўскага клуба, 7 ліпеня 2010 перайшоў у салігорскі «Шахцёр».

«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]

У новым клубе Алумона адразу стаў асноўным іграком. Ужо 1 жніўня 2010, усяго праз месяц пасля пераходу, аформіў хет-трык у браму свайго былога клуба «Нёмана». Пазней, 21 лістапада 2010, яго гол дапамог «Шахцёру» перамагчы барысаўскі БАТЭ.

Сезон 2011 Алумона правёў у якасці асноўнага нападніка, забіўшы 9 мячоў.

У сезоне 2012, пасля з’яўлення ў салігорскім клубе Дзмітрыя Асіпенкі і Мікалая Януша, перастаў трапляць у асноўны склад, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матчу. У выніку пасля сканчэння кантракта ў ліпені 2012 не стаў яго падаўжаць і пакінуў клуб.

«Гомель»[правіць | правіць зыходнік]

25 ліпеня 2012 перайшоў у «Гомель», падпісаўшы паўгадовы кантракт. Дэбютаваў за новы клуб 2 жніўня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць англійскага «Ліверпула», правёўшы ўвесь матч у якасці асноўнага нападніка. У клубе, аднак, не здолеў замацавацца і ў лістападзе 2012 пакінуў «Гомель» у статусе свабоднага агента.

«Нафтан»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2013 падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Дэбютаваў за новы клуб 17 сакавіка 2013 у матчы Суперкубка Беларусі супраць БАТЭ. У складзе «Нафтана» быў асноўным нападнікам, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2013 пакінуў Наваполацк і перайшоў і казахстанскі «Табол»[2].

«Табол»[правіць | правіць зыходнік]

У складзе «Табола» дэбютаваў 29 чэрвеня 2013 у матчы супраць «Усхода». Спачатку з’яўляўся на полі ў асноўным складзе, але потым страціў месца ў аснове і толькі выхадзіў на замены. Па заканчэнні сезону, у снежні 2013, «Табол» вырашыў не падаўжаць кантракт з нападнікам, і Алумона пакінуў кастанайскі клуб[3].

«Белшына»[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2014 падтрымліваў форму ў складзе аматарскага клуба «Крумкачы» з Мінска[4], хоць і не мог дапамагчы гэтаму клубу ў чэмпіянаце Другой лігі, паколькі быў легіянерам.

У маі 2014 стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[5]. Дэбютаваў за бабруйскі клуб 4 мая 2014 у матчы супраць мінскага «Дынама» (1:4). У бабруйскім клубе трывала выступаў у аснове, звычайна гуляў у атацы ў пары з Мануэлем Бледам. 11 чэрвеня 2014 года забіў свой адзіны гол за «Белшыну» — у браму «Гомеля» (1:2).

«Іслач»[правіць | правіць зыходнік]

26 чэрвеня 2014 вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы кантракт з «Кайсарам»[6]. Але за кызылардзінскі клуб так і не зайграў з-за праблем пры афармленні неабходных дакументаў. У выніку ў жніўні 2014 зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам Першай лігі «Іслач»[7].

У сезоне 2015 стаў асноўнай ударнай сілай «Іслачы», забіўшы ў чэмпіянаце 20 галоў, чым дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У канцы сезону атрымаў траўму, але паспеў аднавіцца да пачатку чэмпіянату 2016, дзе ў 12 матчах забіў за «Іслач» 5 галоў у Вышэйшай лізе.

Пасля зыходу з каманду апынуўся ў ліку абвінавачаных у арганізацыі дагаварных матчаў. У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[8].

Вяртанне ў Расію[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з «Тамбовам», які стаў дэбютантам Футбольнай нацыянальнай лігі[9]. У жніўні 2017 года перайшоў у бранскае «Дынама», якое пакінуў па заканчэнні сезону 2017/18, пасля чаго далучыўся да «Серпухава»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

(на 25 чэрвеня 2013)
Клуб Сезон Ліга
Матчы Галы Перадачы
Венгрыя
Фехервар 2004/2005 Дывізіён I 8 1
2005/2006 Дывізіён I 23 2
2006/2007 Дывізіён I 13 1
Беларусь
Нёман 2007 Вышэйшая ліга 24 9 0
2008 Вышэйшая ліга 21 10 1
БАТЭ 2009 Вышэйшая ліга 11 1 0
Турнір дублёраў 4 5
2010 Вышэйшая ліга 11 1 2
Турнір дублёраў 4 8
Шахцёр Вышэйшая ліга 15 8 0
2011 Вышэйшая ліга 30 9 5
Турнір дублёраў 1 0
2012 Вышэйшая ліга 11 1 1
Турнір дублёраў 5
Гомель Вышэйшая ліга 12 1 2
Нафтан 2013 Вышэйшая ліга 12 2 1
Сума Фехервар Дывізіён I Венгрыі 44 4
Нёман Вышэйшая ліга 45 19 1
БАТЭ Вышэйшая ліга 22 2 2
Дубль 8 13
Шахцёр Вышэйшая ліга 56 18 6
Дубль 5
Гомель Вышэйшая ліга 12 1 2
Нафтан Вышэйшая ліга 12 2 1

Зноскі