Аляксандр Уладзіміравіч Бацішчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Бацішчаў
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Бацішчаў
Нарадзіўся 14 верасня 1991(1991-09-14)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 176 см
Вага 64 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2004—2007 Украіна Сталь (Алчаўск) 62 (13)
2007 Украіна ЛВВФК (Луганск) 8 (1)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Украіна Зара (Луганск) 3 (0)
2010—2011   Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2013   Украіна Сумы 7 (0)
2013—2014   Украіна Сталь (Алчэўск) 23 (0)
2014—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 39 (0)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 40 (5)
2017—2018 Беларусь Гомель 45 (1)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 13 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 13 (0)
2020—2021 Беларусь Гомель 52 (0)
2022 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 19 (1)
2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 18 (1)
2024— Беларусь Славія (Мазыр)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.

Аляксандр Бацішчаў (нар. 14 верасня 1991, Рубіжнэ, Луганская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Славія» з Мазыра.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў юнацкай камандзе алчэўскай «Сталі», а ў 16 гадоў перабраўся ў Луганск, стаўшы іграком мясцовай «Зары». У дэбютным сезоне 2009/10 у дублі «Зары» згуляў 29 матчаў, большасць з якіх — без замен, стаў капітанам моладзевага складу луганчан. У міжсезонне прыцягваўся да трэніровак у асноўным складзе, але неўзабаве адправіўся ў стан данецкага «Шахцёра», дзе правёў некалькі таварыскіх матчаў за дубль «гарнякоў». Сезон 2010/2011 правёў у Данецку на правах арэнды[4]. З гарнякамі станавіўся пераможцам моладзевага першынства Украіны.

Улетку 2011 года вярнуўся ў «Зару». Пачынаў сезон у дублі, але ў канцы года згуляў тры матчы ў Прэм’ер-лізе. Дэбют адбыўся 20 лістапада таго ж года ў гульні супраць «Металіста». Бацішчаў адгуляў без замены ўсе 90 хвілін матча і зарабіў жоўтую картку. З наступнага года гуляў толькі ў дублі.

У 2013 годзе быў аддадзены ў арэнду спачатку ў «Сумы»[5], а потым — у алчэўскую «Сталь»[6].

У ліпені 2014 разам з суайчыннікам Аляксандрам Волкавым стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[7]. У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[8], у сезоне 2015 заставаўся асноўным апорным паўабаронцам «шыннікаў».

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», але не падышоў гэтаму клубу[9]. Неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[10]. У складзе сталічнага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2017 года праходзіў прагляд у данецкім «Алімпіку», аднак кіраўніцтва ўкраінскага клуба адмовілася ад трансфера іграка, і той застаўся ў «Крумкачах»[11]. Прапусціўшы першыя матчы сезона 2017, пасля з’яўляння на полі Бацішчаў забіваў у трох матчах запар. У чэрвені 2017 года адправіўся на прагляд у «Актабэ»[12], аднак у выніку вярнуўся ў Мінск.

У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У гомельскай камандзе замацаваўся ў цэнтры паўабароны. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[14] і неўзабаве перайшоў у мінскае «Тарпеда»[15]. Быў адным з асноўных паўабаронцаў мінчан.

У ліпені 2019 года разарваў пагадненне з «Тарпеда»[16] і далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[17]. У складзе магілёўскай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года вярнуўся ў «Гомель»[18]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[19].

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Ардабасы» з Шымкента[20]. У студзені 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[21]. У студзені 2024 года перайшоў у мазырскую «Славію»[22].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Oleksandr Batyshchev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleksandr Batyschev // FBref.com
  3. https://teams.by/oieksandr-batyshchev/player-25431/
  4. Батищев перешёл в «Шахтёр» (руск.)(недаступная спасылка). zarya.lg.ua (7 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  5. Александр Батищев в аренде в ПФК «Сумы» (руск.)(недаступная спасылка). zarya.lg.ua (7 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  6. Игроки «Зари» переходят в ФК «Сталь» (руск.)(недаступная спасылка). zarya.lg.ua (20 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 1 лютага 2015.
  7. Украинские полузащитники Волков и Батищев перешли в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Седнев с “Белшиной” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2022.
  9. Батищев и Даудов не подошли "Граниту" (руск.). football.by (29 лютага 2016). Праверана 16 студзеня 2024.
  10. 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи (руск.). by.tribuna.com.
  11. Батищев останется в «Крумкачах» (руск.). by.tribuna.com.
  12. Денис Шунто: «Информация о просмотре Батищева и Шикавки в «Актобе» правдива наполовину» (руск.). by.tribuna.com.
  13. Батищев стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (9 ліпеня 2017). Праверана 16 студзеня 2024.
  14. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  15. Александр Батищев сменил "Гомель" на минское "Торпедо" (руск.). football.by (10 студзеня 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  16. Кривулькин и Батищев покинули минское "Торпедо" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2024. Праверана 16 студзеня 2024.
  17. Батищев перешел в "Дняпро" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (16 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2024. Праверана 16 студзеня 2024.
  18. Батищев вернулся в "Гомель" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
  19. "Гомель" расстался с Батищевым и продлил контракты с Костровым и Пантей (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 16 студзеня 2024.
  20. Футбол. Александр Батищев подписал контракт с "Ордабасы" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2022.
  21. "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Батищевым (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2024.
  22. Александр Батищев стал футболистом "Славии" (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.