Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мілінкевіч
бел.: Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч
Alaksandar Milinkevich.jpg
Дата нараджэння: 25 ліпеня
Месца нараджэння: Гродна
Дата смерці:
Лагатып ВікіСховішча Аляксандр Мілінкевіч на Вікісховішчы
Аляксандр Мілінкевіч у Варшаве, 5 ліпеня 2006

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі палітык і навуковец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980 – 1984 загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978 – 1980, 1984 – 1990).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі “Ратуша”. Кіраўнік праграм “Фонду спрыяння лакальнаму развіццю”. У 19961997 прэзідэнт баскетбольнага клуба “Гродна-93”.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік старшыні гарвыканкаму Гродна (1990 – 1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе Дэмакратычных Сіл абраны "адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл". Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдацкая дысертацыя па тэме “Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў” (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец; знайшоў месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага[Крыніца?], рэстаўрыраваў вежавы гадзіннік Фарнага касцёла.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісменніцы Святланы Алексіевіч Аляксандр Мілінкевіч з'яўлаецца прыкладам беларуска-полскага інтэлігента[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. пад рэд. Валера Булгакава Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 124-125. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2.