Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец
Дата нараджэння 7 мая 1971(1971-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1995(1995-03-15) (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Разведка
Званне Старшы лейтэнант
Часць 324-ы мотастралковы полк,
34-я мотастралковая дывізія
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
Медаль «За адвагу»

Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец (1971—1995) — удзельнік Першай чачэнскай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі, памочнік начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі Уральскай ваеннай акругі, старшы лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 мая 1971 года ў Ташкенце. Беларус.

Скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 209 г. Ташкента (мікрарён Карасу-1). Пасля вучыўся ў ПТВ. Будучы выдатнікам, меў магчымасць без экзаменаў паступіць ў Ташкенцкі політэхнічны інстытут, аднак у выніку абраў шлях ваеннага. У перыяд з 1989 па 1993 гады вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнаваенным камандным вучылішчы імя У. І. Леніна.

Пасля сканчэння ваеннага вучылішча быў скіраваны для праходжання далейшай службы ў Туркестанскую ваенную акругу.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра групы спецыяльнага прызначэння брыгады спецыяльнага прызначэння, намесніка камандзіра роты спецыяльнага прызначэння. У 1994 годзе камандаваў групай спецыяльнага прызначэння асобнай роты спецыяльнага прызначэння Уральскай ваеннай акругі.

18 студзеня 1995 года быў прызначаны памочнікам начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі. Полк быў дыслацыраваны ў Екацярынбургу і рыхтаваўся да адпраўкі ў Чачню. 22 студзеня падраздзяленні 324-га палка прыбылі ў Чачню і размясціліся непадалёку ад сяла Талстой-Юрт. З 23 студзеня Сарагавец прымаў удзел у баявых дзеяннях.

Памёр ад моцнага ранення 15 сакавіка 1995 года ў бітве за мост цераз раку Аргун, размешчанага непадалёку ад сяла Новыя Атагі. Камандаванне 324-га палка хадатайнічала аб прысваенні пасмяротна яму звання «Герой Расійскай Федэрацыі».

Пахаваны ў Ташкенце на Боткінскіх могілках.

У памяць аб Аляксандры ў воінскай часці, дзе ён праходзіў службу, устаноўлены абеліск.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]