Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аляксандр Фёдаравіч (Алесь) СМАЛЯНЧУК (23.5.1959, Слонім) — беларускі гісторык.
[правіць] Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы (1981), аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі, стажыраваўся ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча). Манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй...» перамагла ў конкурсе Беларускага гістарычнага таварыства на лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі за 2001—2002 гг.
Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў 19 — пач.20 ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі 19—20 ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя), краязнаўства.
[правіць] Манаграфіі
- Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907 гг. — Гародня: Ратуша, 2000. — 204 с.
- Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / Пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1.
Гл. таксама: Бібліяграфія.
Літ.:
- Беларускія гісторыкі // История Беларуси IX—XVIII веков. Первоисточники — Эл. рэсурс Алега Ліцкевіча
Смалянчук A.Ф // на pawet.net
