Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Чаканоўскі)
Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі
польск.: Aleksander Piotr Czekanowski
руск.: Чекановский, Александр Лаврентьевич
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, геолаг
Дата нараджэння 12 (24) лютага 1833
Месца нараджэння
Дата смерці 18 (30) кастрычніка 1876 (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Лаўрэнцьевіч Чаканоўскі (21 лютага 1833, г. Крамянец, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 30 кастрычніка 1876) — даследчык Сібіры.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага і мінералагічным аддзяленні Тартускага ўніверсітэтаў. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў сасланы ў Сібір. Па даручэнні Сібірскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства ў 1869—1871 правёў геалагічныя даследаванні на поўдні Іркуцкай губерні. Сабраў першыя дакладныя звесткі па геалогіі рэгіёна р. Ніжняя Тунгуска (1873), ніжняга цячэння р. Лена і р. Алянёк. На Ніжняй Тунгусцы адкрыў радовішча каменнага вугалю і графіту. У 1876 яму дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе ён пачаў апрацоўку сабраных матэрыялаў.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Чаканоўскага названы адкрыты ім краж паміж рэкамі Лена і Алянёк, горад у Іркуцкай вобласці і шэраг выкапнёвых раслін.

Зноскі

  1. а б Чекановский Александр Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wójcik Z. Aleksander Czekanowski: szkice o ludziach, nauce i przygodzie na Syberii. — Lublin: Wydawnictwo Lubelskie, 1982.