Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі
Дата нараджэння 29 сакавіка 1914(1914-03-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1975(1975-07-24) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера патафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне член-карэспандэнт АН БССР, прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. Д. Спяранскі
Партыя

Аляксандр Юліянавіч Бранавіцкі (29 сакавіка 1914, в. Танежыцы, Слуцкі раён — 24 ліпеня 1975) — беларускі савецкі вучоны ў галіне патафізіялогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і[2]. Скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут у 1936.

Пасля абароны дысертацыі А. Ю. Бранавіцкі ў 1941-44 загадваў кафедрай патафізіялогіі ў Іркуцкім медыцынскім  (руск.)[2]. У 1944-50 у Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Маскоўскага стаматалагічнага інстытута  (руск.)[2]. З 1950 дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953-59 загадчык аддзела ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1958-63 загадчык кафедры патафізіялогіі, прарэктар па навуковай рабоце Мінскага медыцынскага інстытута[1][3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па праблемах рэактыўнасці арганізму  (руск.), шоку, следавых рэакцый у паталогіі, ролі нервовай рэцэпцыі ў паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны. Займаўся даследаваннямі дваістай, унутрана супярэчлівай прыроды хваробы, прыроды злаякасных новаўтварэнняў[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 40 навуковых прац[3].

Асноўныя працы[3]:

  • Влияние выключения дистантных анализаторов на течение патологических процессов // Современные вопросы нервизма в физиологии и патологии. М., 1958.
  • Опухолевый рост как следствие утраты компетентности соматических клеток к нервнотрофическим влияниям // Нейрогуморальные механизмы заболевания и выздоровления. М., 1971.
  • Динамика взаимоотношения патологических и компенсаторных реакций организма при некоторых формах нарушения кровообращения. Мн.: Беларусь, 1974 (в соавт.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі[3].

Зноскі

  1. а б в Броновицкий Александр Юлианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  2. а б в АЛЕКСАНДР ЮЛИАНОВИЧ БРОНОВИЦКИЙ (руск.)
  3. а б в г Член-корреспондент БРОНОВИЦКИЙ Александр Юлианович (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Весцi АН БССР. Серыя бiялагiчных навук. 1974. № 3.
  • Кривчик А. А., Висмонт Ф. И. Александр Юлианович Броновицкий (К 90-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. 2004, № 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]