Аляксандр Янай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Янай
іўр.: אלכסנדר ינאי
Аляксандр Янай
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Цар Іўдзеі
10376 да н.э.
Папярэднік: Арыстабул I
Пераемнік: Саламея Аляксандра
 
Нараджэнне: 125 да н.э.(-125)
Смерць: 76 да н.э.(0-76)
Бацька: Іаан Гіркан I
Жонка: Саламея

Аляксандр Янай (іўр.: אלכסנדר ינאי) (12576 до н. э.[1]) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.

У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана Газа[2]. Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаў[3]. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў[4].

Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава[4].

Зноскі

  1. Ад Саламона да арабскага ўварвання
  2. Археолагі рассоўваюць межы царства Хасманеяў
  3. Хасманейская дынастыя і мудрацы
  4. 4,0 4,1 Штереншис М. Евреи: история нации — Герцлия: Исрадон, 2008. — С. 148. — 560 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-94467-064-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]