Аляксандр Ян Трыцыус
Аляксандр Ян Трыцыус | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1620[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1692[2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | прыдворны мастак, мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Ян Трыцыус ці Трэтка (польск.: Alexandre Jan Tricius; нар. каля 1620 — каля 1692) — польскі мастак і рэстаўратар, прадстаўнік польскага барока.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Ян Трыцыус вучыўся жывапісу ў Парыжы ў Н. Пусэна, Антверпене ў Я. Іорданса, Данцыгу. З 1655 года пасяліўся ў Кракаве.
Аляксандр Ян Трыцыус быў прыдворным мастаком у польскіх каралёў Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага[4].
У 1684 годзе Ян III Сабескі прызначыў яго інтэндантам Вавельскага замка.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Ян Трыцыус стварыў шэраг партрэтаў польскіх каралёў, свецкіх арыстакратаў і вышэйшых духоўных асоб у стылі барока, а таксама карцін рэлігійнай тэматыкі.
Аляксандр Ян Трыцыус займаўся таксама аднаўленнем больш ранніх жывапісных твораў мастацтва на Вавелі.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 3 чэрвеня 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Stoga A. Jan Tricius [Tretko] // Tricius [Tretko], Jan // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T086159
- ↑ Jan Tricius
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Jan Tricius
- Jagiellonian Library
- Tricius, Alexandre Jan(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1620 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі ў 1692 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Мастакі XVII стагоддзя
- Мастакі барока
- Мастакі-партрэтысты Польшчы
- Асобы без азначанага месца нараджэння
- Асобы без азначанага месца смерці
- Нарадзіліся ў XVII стагоддзя
- Памерлі ў XVII стагоддзя
- Прыдворныя мастакі