Аляксандр Пятровіч Яцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Яцкевіч)
Футбол
Аляксандр Яцкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Пятровіч Яцкевіч
Нарадзіўся 4 студзеня 1985(1985-01-04)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2003—2004   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 40 (2)
2005—2007 Беларусь Верас (Нясвіж) 72 (14)
2008 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 14 (1)
2008—2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 91 (6)
2012—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 93 (11)
2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 11 (3)
2016—2019 Беларусь Слуцк 74 (5)
2019—2022 Беларусь Крумкачы (Мінск) 90 (37)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.

Аляксандр Яцкевіч (нар. 4 студзеня 1985, Белаазёрск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за мінскае «Дынама-Юні», потым за нясвіжскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо летам таго ж года перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у аснове.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе з цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, хоць і не адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў. Сезон 2013 пачаў як ігрок запаса, але пасля траўмы Дзмітрыя Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сезон 2014 правёў выдатна: згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (з іх большую частку — у стартавым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Аднак, у новым сезоне справы пайшлі горш: Аляксандр здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года папоўніў склад «Слуцка»[6]. Пачаў сезон у якасці асноўнага нападніка случан, але ўлетку страціў месца ў аснове. У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў аснове, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з клубам[8]. У ліпені 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[9].

Неўзабаве пасля сыходу са слуцкай каманды стаў іграком сталічнага НФК[10], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[11]. У сезоне 2021 быў асноўным нападнікам, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У лютым 2022 года, нягледзячы на пераход «Крумкачоў» у Другую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам[12]. У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль Дынама Беларусь 24 2
2003 (1) дубль Дынама Беларусь 11 2
2003 (2) Д2 Дынама-Юні Беларусь 13 1
2004 Д2 Дынама-Юні Беларусь 27 1
2005 Д2 Верас Беларусь 25 1
2006 Д2 Верас Беларусь 22 6
2007 Д2 Верас Беларусь 25 7
2008 (1) Д1 Дарыда Беларусь 14 1
2008 (2) Д1 Нафтан Беларусь 13 1
2009 Д1 Нафтан Беларусь 17 0
2010 Д1 Нафтан Беларусь 30 4
2011 Д1 Нафтан Беларусь 31 1
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 22 1
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 3
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 32 7
2015 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 12 0
2015 (2) Д1 Белшына Беларусь 11 3
2016 Д1 Слуцк Беларусь 20 1
2017 Д1 Слуцк Беларусь 19 4
2018 Д1 Слуцк Беларусь 25 0
2019 (1) Д1 Слуцк Беларусь 10 0
2019 (2) Д2 НФК Беларусь 11 3
2020 Д2 Крумкачы Беларусь 25 7
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 31 8
2022 Д3 Крумкачы Беларусь 23 19

Зноскі

  1. Aleksandr Yatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_jatskevich/
  3. "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками
  4. "Торпедо-БелАЗ" расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым
  5. Александр Яцкевич перешел в "Белшину"
  6. "Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  7. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
  8. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  9. "Слуцк" объявил о расставании с Яцкевичем
  10. Александр Яцкевич подписал контракт с НФК
  11. "Крумкачы" подписали новые контракты с Лихтиным и Яцкевичем
  12. Александр Яцкевич продолжит выступать в составе НФК "Крумкачы"
  13. Легенда "Крумкачоў" Александр Яцкевич объявил о завершении профессиональной карьеры (руск.). football.by (20 сакавіка 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.