Аляксандр дэ Багарнэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр дэ Багарнэ
Alexandre de Beauharnais.jpg
Аляксандр дэ Багарнэ. Партрэт працы невядомага мастака школы Жака-Луі Давіда
Дата нараджэння

28 мая 1760(1760-05-28)

Месца нараджэння

Фор-Раяль (цяпер Фор-дэ-Франс), Марцініка

Дата смерці

23 ліпеня 1794(1794-07-23) (34 гады)

Месца смерці

Парыж, Францыя

Прыналежнасць

Сцяг Францыі Францыя

Гады службы

1791—1794

Званне

камандуючы Рэйнскай арміяй

У адстаўцы

з 1794


Алякса́ндр Франсуа́ Мары́ дэ Багарнэ́, віко́нт дэ ля Фертэ́ (фр.: Alexandre François Marie de Beauharnais, Vicomte de la Ferté; 28 мая 1760, Фор-Раяль [цяпер Фор-дэ-Франс], Марцініка — 23 ліпеня 1794, Парыж, Францыя) — французскі палітычны і ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай французскай рэвалюцыі і рэвалюцыйных войнаў, прэзідэнт і сакратар Нацыянальнага сходу Францыі (1789—1791), камандуючы французскай Рэйнскай арміяй (1793—1794). Першы муж (1779—1785) Мары Жазеф Руж Ташэ дэ ля Пажэры (пасля жонкі Напалеона I — імператрыцы Першай французскай імперыі Жазэфіны Банапарт), бацька Яўгена дэ Багарнэ (пасля віцэ-караля Італіі і герцага Лейхтэнбергскага) і Гартэнзіі дэ Багарнэ (пасля жонкі галандскага караля Людовіка I Банапарта і маці імператара французаў Напалеона III). У перыяд Вялікага тэрору быў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні ў бяздзейнасці пры абароне Майнца, прысуджаны да смерці і гільяцінаваны на плошчы Рэвалюцыі ў Парыжы.