Аляксандр I, кароль Грэцыі
| Аляксандр I Αλέξανδρος Α΄ |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920 | |||||||
| Папярэднік: | Канстанцін I | ||||||
| Пераемнік: | Канстанцін I | ||||||
| Нараджэнне: | 1 жніўня 1893 Афіны, Грэцыя |
||||||
| Смерць: | 25 кастрычніка 1920 (27 гадоў) Афіны, Грэцыя |
||||||
| Дынастыя: | Глюксбургі | ||||||
| Бацька: | Канстанцін I | ||||||
| Маці: | Сафія Пруская | ||||||
| Жонка: | Аспазія Манас | ||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Аляксандр I (грэч. Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны - 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.
Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына - Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм'ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.
У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896-1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921-1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.
Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.
2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.
Літаратура[правіць]
- John Van der Kiste, Kings of the Hellenes: The Greek Kings. 1863-1974. Sutton Publishing. 1994.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Канстанцін I |
Кароль Грэцыі 1917—1921 |
Пераемнік: Канстанцін I |
- Асобы
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Афінах
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Збавіцеля
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Георга I
- Каралі грэчаскія
- Дынастыя Глюксбургаў
- Члены каралеўскага дому Грэцыі