Аляксандр II, Папа Рымскі
| Аляксандр II лац.: Alexander PP. II |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 1 кастрычніка 1061 — 21 красавіка 1073 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Мікалай II | |
| Пераемнік: | Рыгор VII | |
| Імя пры нараджэнні: | Ансельма да Баджа іт. Anselmo de Baggio |
|
| Нараджэнне: | ? Мілан, Італія |
|
| Смерць: | 21 красавіка 1073 Рым, Італія |
|
Аляксандр II, Ансельма ды Бададжыё, папа рымскі (1061—1073), паходзіў з Мілана. Першы папа, вылучаны калегіяй кардыналаў без умяшання германскага імператара; меў суперніка ў асобе Ганорыя II (ранейшага біскупа пармскага Кадалоуса) абранага адначасова з ім у Базелі. Ганорый ІІ карыстаўся заступніцтвам Генрыха IV, але на скліканым архібіскупам Ана з Кёльна царкоўным сходзе (1062) ягонае абранне было абвешчана пазапраўным, і Аляксандр II усімі аднагалосна прызнаны папай. Рашэнне царкоўных пытанняў, пастановы адносна інвестытуры і бясшлюбнасці, гэтак жа як і ўсё мерапрыемствы, накіраваныя на прыніжэнне Генрыха IV, хоць і прымаліся, відаць, Аляксандрам II, але насамрэч зыходзілі ад кардынала Гільдэбранда (пазней папа Рыгор VII), яго канцлера і непасрэднага пераемніка, які ўжо тады быў душою ўсяго папскага кіравання.[1]
Зноскі
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...
Аляксандр II, Папа Рымскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.


