Аляксандр II, кароль Шатландыі
| Аляксандр II Шатландскі англ.: Alexander II, гэл.: Alasdair mac Uilleim |
|||
| Аляксандр, воін і рыцар: адваротны бок вялікай пячаткі Аляксандра II. | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 4 снежня 1214 — 6 ліпеня 1249 | |||
| Каранацыя: | 6 снежня 1214, Скун | ||
| Папярэднік: | Вільгельм I Леў | ||
| Пераемнік: | Аляксандр III Шатландскі | ||
| Нараджэнне: | 24 жніўня 1198 Хадынгтан |
||
| Смерць: | 6 ліпеня 1249 (50 гадоў) Керэра |
||
| Пахаваны: | абацтва Мелроз, Роксбургшыр. | ||
| Дынастыя: | Данкельдская | ||
| Бацька: | Вільгельм I Леў | ||
| Маці: | Эрменгарда дэ Бамон-о-Мэн | ||
| Жонка: | 1-я: Іаана Англійская 2-я: Марыя дэ Кусі |
||
| Дзеці: | Ад 2-га шлюбу: сын: Аляксандр III Шатландскі бастард: дачка: Марджоры |
||
Аляксандр II (англ.: Alexander II; ст.-гэл. Alaxandair mac Uilliam; суч. гэл. Alasdair mac Uilleim; 24 жніўня 1198 - 6 ліпеня 1249) — кароль Шатландыі ў 1214 - 1249 гадах.
Ён быў адзіным сынам Вільгельма I Льва і Эрменгарды дэ Бамон-о-Мэн. Ён нарадзіўся ў Хадынгтоне, Усходні Лотиан, у 1198, і ўспадкаваў карону пасля смерці свайго бацькі 4 снежня 1214 г., быў каранаваны ў Скуне 6 снежня таго ж года.
Праз год пасля яго ўсшэсця на пасад, кланы МакУільямаў і МакХетаў, непрымірымыя ворагі шатландскай кароны, паднялі паўстанне, але адданыя войскі хутка падавілі іх мяцеж.
У гэтым жа годзе Аляксандр далучыўся да англійскіх баронаў у іх вайне супраць Іаана I Англійскага, і павёў войска ў Англію, каб падтрымаць іх, але пасля смерці Іаана, калі быў заключаны мір паміж юным Генрыхам III Англійскім і французскім прынцам Людовікам VIII Французскім, шатландскі кароль спыніў ваенныя дзеянні.
[правіць] Крыніцы
- Tewkesbury Annals
- Worcester Annals
- Rotuli Litterarum Patencium
- Encyclopædia Britannica Eleventh Edition
Шаблон:Пікцкія і Шатландскія манархі